18:45 04.10.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У БСДП (Грамада) удзелам у выбарах задаволены

Палітычная кампанія ўдалася, лічаць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнкаў пры падвядзенні вынікаў сваёй працы падчас выбарчай кампаніі на Брэсчыне.

Атрымалася, што разам імі сабрана больш за 4,5 тысячы подпісаў, было даведзена да выбаршчыкаў 200 тысячаў асобнікаў у выглядзе ўлётак і артыкулаў у мясцовай прэсе, не ўлічваючы інфармацый, якія прагучалі па радыё “Рацыя” і “Свабода”, размешчаных на электронных сайтах, паўгадзіны на траіх у дзяржаўным радыё- і тэлеэфіры.

Праведзена вялікая колькасць асабістых сустрэч з выбаршчыкамі, 17 пікетаў. У напружанай выбарчай кампаніі дапамагалі больш 200 актывістаў партыі. Гэта стала асновай таго, што нават па афіцыйных дадзеных яны атрымалі 17,5 тысячы подпісаў выбаршчыкаў. Многа намаганняў зроблена іх партыяй для непрызнання выбараў. Накіравана 50 кандыдатаў у сябры участковай камісіі. Куды трапілі толькі трое. Толькі наглядальнікі Маслоўскага напісалі 37 актаў парушэнняў падчас падліку галасоў. 27 з якіх накіраваны ў акруговую камісію.

На думку Валянціна Лазарэнкава, гэтая праца сведчыць аб тым, што ўдзел у выбарах прымаць трэба.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

04-10, 14:50



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме