21:16 26.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Бабруйск - незалежныя кандыдаты звярнуліся да грамадскасці
Сем кандыдатаў ў дэпутаты з Бабруйска – Алена Мядзведзева, Аляксандр Чыгір, Уладзімр Сямашка, Фёдар Вароніч, Міхаіл Кавалькоў, Ганна Гатавец і Сяргей Еўдакімовіч напісалі зварот да выбаршчыкаў, СМІ, унутраных назіральнікаў, міжнароднай грамадскасці і міжнародных назіральнікаў. Нагодай сталі публікацыі ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, - з паклёпам і абразамі ў іх бок.
“Са старонак газеты “Бабруйскае жыццё” і гарадскога радыё льецца бруд і хлусня, адбываецца ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё кандыдатаў у дэпутаты. Справа дайшла да таго, што нас пачалі абвінавачваць у справах, якія нясуць крымінальнае пакаранне”, - пішуць кандыдаты.
Складальнікі зварота нагадваюць, што Беларусь ўзяла курс на ўстанаўленне на нармалізацыю стасункаў з Еўропай, якія залежаць ад празрыстасці і справядлівасці выбараў, - але на справе гэтага не адбываецца.
“У выпадку непрызнання міжнароднай грамадскасцю выбараў, віна за гэта цалкам і поўнасцю кладзецца на асобных чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама і мясцовыя дзяржаўныя СМІ”, - заяўляюць незалежныя кандыдаты ў дэпутаты напрыканцы зварота.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
26.09.2008.
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |