22:15 19.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
БАБРУЙСК: З КАНДЫДАТКАЙ ЗМАГАЮЦЦА “БРУДНЫМІ” МЕТАДАМІ
Незалежная кандыдатка ў дэпутаты Алена Мядзведзева, якая балатуецца па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 стала чарговай ахвярай гарвыканкамаўскіх “пісьменнікаў”. Пад выглядам добрай мэты – “распавесці праўду аб кандыдаце”, аўтар артыкула пад назвай “Не тот пример для подражания” Сямён Пятроўскі распавёў выбаршчыкам пра яе сямейныя праблемы. У надрукаваным у газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” матэрыяле ўзгадваецца асабістае жыццё не толькі Алены Мядзведзевай, але і яе дачкі, і ўнучкі – з указаннем усіх імёнаў і прозвішчаў. Сямён Пятроўскі “прайшоўся” па сям’і кандыдаткі як вопытны пляткар. А напрыканцы нагадаў чытачам пра “палітычную актыўнасць” прэтэндэнткі ў ППНС і яе “ўдзел у несанкцыянаваных акцыях”, і штрафы.
- Я не здзіўлена гэтым матэрыялам, - кажа Алена Мядзведзева. – І даўно чакала, калі нешта падобнае ў “Бабруйскім жыцці” з’явіцца.
Пакуль кандыдатка ў дэпутаты не вырашыла, ці складаць скаргу па факту выхаду ў друк гэтага артыкула. Але бабруйскія праваабаронцы лічаць, што ў матэрыяле дакладна ёсць моманты, па якім ёй варта звярнуцца ў суд.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
.
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |