16:15 16.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БРЭСТ: САМЫ БАГАТЫ З КАНДЫДАТАЎ -- ДЭПУТАТ

У памяшканні Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе №1, што ў будынку Адміністрацыі Ленінскага раёна горада над Бугам, на стале ляжыць агульны агітацыйны плакат - з фотаздымкамі, біяграфіямі і дадзенымі пра прыбыткі кандыдатаў у дэпутаты: старшыні БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча, намесніка дырэктара камерцыйнай фірмы "Клавіра і К", сябра ЛДП Барыса Гасана і цяперашнега дэпутата Палаты прадстаўнікоў, былога галоўнага ўрача гарадской бальніцы беспартыйнага Алега Вялічкі.

Дык вось атрымалася, што "сярэдні клас", ліберал-дэмакрат Гасан меў за 2007 год агульны даход - 14 мільёнаў 973 тысячы рублёў. Плюс дзве кватэры, садовы домік, тры дачных участкі і тры легкавушкі.

Партыйны лідэр Анатоль Ляўковіч, кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Брэсцкага ўніверсітэта, палітык з 20-гадовым стажам, прыбыткў ўвогуле не атрымліваў, у яго ва уласнасці - кватэра, садовы домік з зямельным участкам у 5 сотак.

А вось у дэпутата Палаты прадстаўнікоў, зараз кандыдата ў дэпутаты Алега Вялічкі агульны даход за мінулы год склаў 41 мільён 407 тысяч 178 рублёў! Ва уласнасці мае кааператыўную кватэру, гараж, садовы домік і інамарку "Субару легасі".

Выснова: усё ж дэпутату лепей, чым партыйнаму лідэру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме