11:45 11.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Рэчыца: Сябра акруговай камісіі пагражае Пуціцкаму судом
На паседжанні Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі была разгледжана заява Валерыя Пуціцкага, у якой ён паведаміў аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Член акруговай выбарчай камісіі Аляксандр Краўцоў заявіў на паседжанні, што паставіць пытанне аб накіраванні зыска ў суд.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў В. Пуціцкі ў сваё заяве назваў 3 прычыны, па якіх ён зняўся з выбараў: неўключэнне ў акруговую выбарчую камісію прастаўніка дэмакратычных сіл; неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у большасць участковых камісій; ціск на яго працадаўцу Алега Шабетніка з боку інспекцыі па падатках і зборах.
“Член камісіі А. Краўцоў заявіў, што паставіць перад кіраўніком інспекцыі пытанне аб накіраванні ў суд іска аб паклёпе, а адказчыкамі будуць В. Пуціцкі і А. Шабетнік. Краўцоў Александр Данілавіч – намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Рэчыцкім раёне” – паведаміла Алена Агафонава, назіральнік у камісіі.
В. Пуціцкі – старшыня рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Ён працуе намеснікам дырэктара па планаванні ў прыватным прадпрыемстве “Аліда і К” ў Рэчыцы.
“Як сцвярджае В. Пуціцкі, пасля яго вылучэння ў кандыдаты дырэктар прадпрыемства А. Шабетнік быў выкліканы ў падаткавую інспекцыю, дзе яго распытвалі аб Пуціцкім і пагражалі праверкамі прадпрыемства”, – гаворыць А. Агафонава.
А. Шабетнік, акрамя таго, уваходзіць ва участковую выбарчую камісію Чкалаўскага выбарчага ўчастка № 6 у Рэчыцы. Ён з’яўляецца старшынём Гомельскай абласной арганізацыі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада”, а ў камісію вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
10.09.2008.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме