18:15 10.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ляўковіча просяць “не зневажаць і не паклёпнічаць”
Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Вечерний Брест” звярнулася да кандыдата ў дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Анатоля Ляўковіча з прапановай змяніць частку тэксту перадвыбарчай праграмы ці як гэта сказана ў адмысловым лісце, “прывесці адпаведнасць з арт. 47 Выбарчага кодэксу”.
Размова ідзе пра наступны абзац праграмы кандыдата: “А што робіць улада? Пазбаўляе ільготаў пяць мільёнаў дзяцей, студэнтаў, ветэранаў, інвалідаў. Я пытаюся майго канкурэнта дэпутата А. Вялічку: чыю волю ён выконваў, галасуючы за адмену сацыяльных ільготаў мільёнам беларускіх грамадзянаў? Ён раіўся са сваімі выбаршчыкамі? Сёння ён мае нахабства паўторна балатавацца ў Парламент. Няма словаў! “Нахабству наглых поём мы славу!”. Не ў Парламент яму трэба ісці, а да падманутых ім людзей і прасіць пакаяння. Каяцца! Каяцца! Каяцца! Наша партыя правяла сотні пікетаў па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Брэсце супраць антынародных рашэнняў”.
Па меркаванні рэдакцыі газеты, гэтыя словы А. Ляўковіча не адпавядаюць патрабаванням выбарчага заканадаўства, згодна з якім “агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, (…) выступы на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё не павінны ўтрымліваць (…) знявагаў і паклёпу ў адносінах да службовых асобаў Республікі Беларусь, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты”.
“Вечерний Брест” папярэдзіў кандыдата Ляўковіча, што ў выпадку, калі ён добраахвотна не выправіць праграму, рашэнне аб яе публікацыі будзе прынятае пасля кансультацыяў з акруговай і Цэнтральнай камісіямі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
10.09.2008.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |