15:15 09.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НАВАТ КАЛІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ КАНЦЛЕРАМ БУДЗЕ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТ, ГЭТА НАЎРАД ЦІ АДАБ’ЕЦЦА НА СТАСУНКАХ БЕЛАРУСІ І НЯМЕЧЧЫНЫ
Нават калі на выбарах у наступным годзе канцлерам Нямеччыны стане
сацыял-дэмакрат, гэта наўрад ці адаб’ецца на стасунках Беларусі і Нямеччыны. Так
лічыць палітолаг Андрэй Казакевіч. А вось адзін з лідэраў Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Сідарэвіч лічыць, што для
беларускіх сацыял-дэмакратаў прыход да ўлады сацыял-дэмакратаў у Нямеччыне не
значыць нічога добрага.
Анатоль Сідарэвіч: “Я ніколі не быў аптымістам у
дачыненні нямецкай сацыял-дэмакратыі. Беларускай сацыял-дэмакратыі можа нават
горш было, калі нямецкія сацыял-дэмакраты былі ва ўладзе. І беларускай
дэмакратыі ў прынцыпе. Дастаткова паглядзець на паводзіны Шродэра і ў якасці
канцлера, і пасля таго, як ён перастаў быць канцлерам”.
Спадар Сідарэвіч у
прынцыпе скептычна ставіцца да знешняй палітыкі Нямеччыны.
Анатоль
Сідарэвіч:“Нямеччына з часоў Фрыдрыха ІІ спрабуе за плячыма Польшчы, Літвы,
Беларусі і іншых краінаў дамовіцца з Расіяй коштам гэтых краінаў”.
У
стасунках з Беларуссю, паводле Сідарэвіча, мэты Нямеччыны выключна
прагматычныя.
Анатоль Сідарэвіч: ”Вось ужо 17 год як Нямеччына хоча атрымаць
тут гаспадарчую прастору. І яна ўсялякімі мэтадамі спрабуе залагодзіць рэжым
Лукашэнкі. І гэта нельга называць ідэалагічнай палітыкай ці нейкай высакароднай
палітыкай. Немцы чакаюць, што Лукашэнка ў адказ на нейкія палёгкі з боку
Еўрасаюза дасць ім магчымасць адкрыць тут філію Опеля ці Мэрсэдэса“.
Дарэчы,
па словах А.Сідарэвіча, беларускія сацыял-дэмакраты апошнія пяць год амаль не
падтрымліваюць кантактаў са сваімі нямецкімі калегамі, а маюць толькі
эпізадычныя сустрэчы.
А вось палітолаг Андрэй Казакевіч
лічыць, што стасункі паміж Беларуссю і Нямеччынай, нават калі да ўлады прыйдуць
нямецкія сацыял-дэмакраты, асабліва не зменяцца.
Андрэй Казакевіч: “Я не
думаю, што гэта дужа моцна адаб’ецца, бо знешняя палітыка — яна больш
устойлівая. Канечне, лічыцца, што сацыял-дэмакраты могуць больш спрыяльна
ставіцца да беларускага рэжыму, а хрысціянскія дэмакраты займаюць больш жорсткія
пазіцыі. Але не думаю, што гэтыя адрозненні вельмі істотныя. Тым больш, што
лідэр сацыял-дэмакратаў зараз узначальвае Міністэрства замежных справаў... Таму
я не думаю, што магчымая нейкая кардынальная змена знешняй палітыкі, у тым ліку
і палітыкі ў адносінах да Беларусі".
Нагадаю, віцэ-канцлер, міністр замежных
справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер 8 верасня абвясціў, што вылучаны
кандыдатам на пост канцлера ад СДПН на парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца
ўвосень 2009 года.
Мара Нальшанская 2008-09-08 20:28:15
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме