14:00 08.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВІКТАРУ ШАМЯНКОВУ – 70
Дарагі Віктар Сідаравіч!
У дзень Вашага
сямідзесяцігоддзя прыміце нашы самыя шчырыя
віншаванні.
Вы звязалі свой лёс з сацыял-дэмакратыяй
2 сакавіка 1991 года – у дзень заснавання Беларускай сацыял-дэмакратычнай
Грамады, палітычнай арганізацыі, якая абвясціла сябе прадаўжальніцай справы
Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай
Партыі.
Сёлета спаўняецца 105 год з дня заснавання БСГ і 90 год ад
часу стварэння БСДП. У святле гэтых датаў нам належыць асэнсаваць шлях,
пройдзены беларускай сацыял-дэмакратыяй, за апошнія семнаццаць год. І мы
асабліва адзначаем, што ўвесь гэты час Вы, дарагі Віктар Сідаравіч, нязменна
заставаліся на пазіцыях, выбраных Вамі ў 1991 годзе. Вы захавалі вернасць
прынцыпам, якія фармуляваў першы старшыня адроджанай сацыял-дэмакратычнай партыі
Міхась Ткачоў.
У гэты дзень прыміце, наш дарагі
таварыш, пажаданне Вам даўгалецця, добрага здароўя, бадзёрасці духу і
аптымізму.
З таварыскім
прывітаннем
Анатоль Ляўковіч,
Мечыслаў Грыб, Ігар Маслоўскі, Іван Анташкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Валеры
Фралоў, Міхась Варанец, Анатоль Гнеўка, Ігар Барысаў, Юры Грынявецкі, Алесь
Сердзюкоў
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |