14:30 04.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У СЛУЦКУ ЧЫНОЎНІК АБЛАЯЎ КАНДЫДАТА Ў ДЭПУТАТЫ
Пакрыўджаны вылучэнец АДС Анатоль Юрэвіч выклікае ў суд
вэртыкальніка Аляксандра Драко.
Канфлікт між
афіцыйным валадарам Случчыны і кандыдатам на дэпутата ў парлямэнт адбыўся ў
будынку СШ №9 на сходзе з выбарцамі, які арганізавалі і праводзілі мясцовыя
чыноўнікі. Прысутным тлумачылі, чаму трэба галасаваць за кандыдата ад улады –
24-гадовую Інэсу Кляшчук, якая цяпер зьяўляецца першым сакратаром Слуцкага
гарадзкога камітэту БРСМ.
Прысутнічаў на гэтым сходзе
і кіраваў ім старшыня Слуцкага райвыканкаму Аляксандр Драко. Сярод больш як
паўсотні людзей у залі быў кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай
выбарчай акрузе №74 Анатоль Юрэвіч. Ён кажа:
– Пра
сход у СШ №9 паведаміла райгазэта "Слуцкі край", акрамя таго мяне асабіста
запрасілі некаторыя з настаўнікаў гэтай
школы.
Адзначу, Анатоль Юрэвіч – адзіны ў названай
вышэй акрузе супернік Інэсы Кляшчук. Ён – сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай
партыі (Грамада), часова не працуе. Бацька дваіх дзяцей. Былы прадпрымальнік,
прыватны бізнэс якога быў спынены ўладай у 2006 годзе. Тады Анатоль Юрэвіч
дапамагаў Аляксандру Мілінкевічу змагацца на прэзыдэнцкіх
выбарах.
На сходзе, як высьвятляецца, Юрэвіч узьняў
руку на прапанову Аляксандра Драко: "Хто жадае
выказацца?"
– Натуральна, я вінаваціў мясцовую ўладу
за пралікі ў працы камунальнай гаспадаркі, за дрэнны стан дарог у ваколіцах
райцэнтру, за разгон прадпрымальнікаў і г.д. Таксама папрасіў людзей выглянуць
за вакно і паглядзець на аўтамабіль чыноўніка. Сказаў, што бліскучы мэрсэдэс
пана Дракі каштуе сто з гакам мільёнаў беларускі рублёў. "Вось дзе вашы грошы"!
– заявіў я выбарцам.
Сьведкі зь боку
кандыдата цяпер гавораць: слуцкі мэр Драко неаднаразова перапыняў прамоўцу,
пярэчыў яму, а пасьля "выліў вядро
бруду".
Спадарыня
Валянціна:
– Аляксандар Драка не выбіраў слоў, ён
нават крычаў на Анатоля: "Хлус, баламут, бяздарнасьць"! Пры гэтым наваліўся і на
супрацоўнікаў ідэалягічнага аддзелу, вінаваціў, што не даглядзелі, прапусьцілі
апазыцыянэра.
Анатоль
Юрэвіч:
– Сёньня ж аформіў зыск у суд, патрабую, каб
Аляксандар Драко адказваў за асабістую зьнявагу. Зьвяртаюся таксама ў гарадзкую
пракуратуру Слуцка. Ніякім чынам нельга прабачаць такую абразу.
Галіна Баравая 04.09.2008
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |