22:15 03.09.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ўдзел ці няўдзел тых ці іншых палітычных сілаў не зьяўляецца крытэрам ацэнкі дэмакратычнасьці ці недэмакратычнасьці выбараў
У панядзелак у сталіцы прайшла сустрэча старшыні Аб’яднанай
грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з кіраўніком місіі міжнародных
назіральнікаў на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі Бюро па дэмакратычных
інстытутах і правах чалавека АБСЭ амбасадарам Гертам-Хінрыкам Арэнсам з удзелам
іншых чальцоў місіі. Сустрэча адбылася па просьбе нямецкага
дыплямата.
“Амбасадар Арэнс праінфармаваў, што зараз
падрыхтаваны прамежкавы даклад па выніках маніторынгу нагляданьня місіі, -
паведаміў Анатоль Лябедзька. - Яны ўключаюць усе этапы выбарчае кампаніі, за
выключэньнем рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Ён таксама праінфармаваў аб свёй
камунікацыі з прадстаўнікамі ўладных структураў, напрыклад, ён штотыдня
сустракаецца са старшынёй Цэнтравыбаркаму Ярмошынай і па меры магчымасьці
імкнецца максімальна гаварыць пра стандарты АБСЭ. Ён таксама рэтрансьлюе тыя
нэгатыўныя моманты, якія ўжо зафіксаваныя місіяй, для таго, каб была нейкая
рэакцыя з боку ўладных структураў”.
“Ня буду
прыхоўваць, іх вельмі хвалюе пытаньне, што ў участковыя выбарчыя камісіі ня
ўключаныя прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, - адзначыў Анатоль
Лябедзька. - Разам з тым, спадар Арэнс падкрэсьліў, што вельмі шмат будзе
залежаць ад таго, як пройдзе галасаваньне і якім будзе доступ, кантроль над
працэдурай галасаваньня. Калі гэта будзе адпавядаць стандартам АБСЭ, то гэта ў
нейкай ступені можа прыкрыць тыя нэгатыўныя моманты, якія былі на папярэдніх
этапах выбарчае кампаніі. Я думаю, што гэты мэсыдж быў адрасаваны ня
толькі мне, але і прадстаўнікам уладных
структураў”.
Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, у часе
сустрэчы таксама было закранутае і пытаньне магчымага зьняцьця з выбараў
дэмакратычных кандыдатаў за некалькі дзён да
галасаваньня.
“Я, безумоўна, гаварыў, што такая
небясьпека застаецца, таму што мы адлучаныя ад працэдуры кантролю над падлікам
галасоў, і гэта самае слабое месца ў выбарчай кампаніі, - сказаў палітык. -
Разам з тым, усе прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў падкрэсьліваюць, што
ўдзел ці няўдзел тых ці іншых палітычных сілаў не зьяўляецца крытэрам ацэнкі
дэмакратычнасьці ці недэмакратычнасьці выбараў. Наколькі працэдура будзе
транспарэнтнай, наколькі будзе доступ да падліку галасоў, наколькі будуць
магчымасьці выказваць сваю пазыцыю праз сродкі масавай інфармацыі, арганізацыі
сустрэч з выбаршчыкамі, вось гэта іх цікавіць. Канешне, іх засмучае факт, калі
выбары будуць безальтэрнатыўнымі, але гэта не зьяўляецца крытэрам, каб сказаць,
што гэта было недэмакратычна і
нелегітымна”.
БелПА
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме