08:45 30.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НА ВІЦЕБШЧЫНЕ КАНДЫДАТАМІ Ў ДЭПУТАТЫ ЗАРЭГІСТРАВАНЫЯ БОЛЬШАСЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ АД ДЭМРУХУ
Па выніках паседжанняў акруговых камісіяў на Віцебшчыне
кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сталі 7 сяброў дэмакратычных партыяў
з васьмі, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю. Страту панесла толькі
БСДП(Грамада), сябра якой, пенсіянера Міністэрства ўнутраных справаў
Аляксандра Мікуліна, які ішоў шляхам збору подпісаў і вылучаўся
на партыйным з’ездзе, камісія не прапусціла.
Значную
колькасць подпісаў іныцыятыўнай групы палічылі несапраўднымі, а ў вылучэнні па
партыйнаму спісу адмовілі, спаслаўшыся на адсутнасць партыйнай суполкі. Але ў
гарадскім пасёлку Руба, які ўваходзіць у склад акругі, зарэгістраваная суполка
БСДП(Грамада) існуе. На жаль, пра гэта чамусьці ня хочуць ведаць у абласным
Упраўленні юстыцыі. Сам Мікулін лічыць, што ўлады спалохаліся ягонай актыўнасці
пад час збору подпісаў, калі яму пачалі дапамагаць нават некаторыя старшыні
сельсаветаў. Сёння ён у Мінску – абскаржвае рашэнне акруговай камісіі ў
ЦВК.
Гэткім чынам там засталіся два кандыдаты: ад
уладаў чыноўнік аблвыканкама Байкоў і ад АДС – звольнены за ўдзел у выбарах
сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
Альтэрнатывай
старшыні Віцебскага гарсавета Генадзю Грыцкевічу ў бюлітэнях будзе прозвішча
таксама звольненай з працы за палітычную дзейнасць былой настаўніцы,
прадстаўніцы хрысціянскіх дэмакратаў Таццяны
Севярынец.
Зарэгістраваныя кандыдатамі ад
дэмакратычных партыяў на Віцебшчыне Уладзімер Юржыц і Уладзімер Шульга (АГП),
Сяргей Вазняк і Аляксандр Вінаградаў (ПКБ), Ганна Леўчанкава і Яраслаў
Берніковіч (партыя БНФ), Альберт Маркаў (БСДП Грамада). Акрамя іхных працавалі
ініцыятыўныя групы і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных колаў, але не ўсе здолелі
зарэгістравацца ў акруговых камісіях. Алену Фаміну з “эўрапейскага” спісу знялі
быццам бы за несапраўдныя подпісы і дэклярацыю. А лідарку рэспубліканскага
прадпрымальніцкага прафсаюзу “Разам” Ірыну Яскевіч, якая вылучалася па спісах
АДС, абвінавацілі ў тым, што яна недакладна напісала сваю пасаду (дырэктарка
малога прадпрыемства, як запісана ў пасведчанні), а трэба было напісаць
“заснавальніца”. Таксама падобныя заўвагі па
подпісах.
Ад “Эўрапейскай кааліцыі” прайшлі
рэгістрацыю Аляксей Гаўруцікаў, Тацяна Садоўская і Галіна
Козырава.
У Паставах супернікам мясцовага старшыні
райвыканкама стаў падтрыманы дэмакратычнымі сіламі Уладзімер Бароўка. У Віцебску
нечакана быў зарэгістраваны звольнены за ўдзел у гэтых выбарах з пасады
ўчастковага міліцыянта незалежны кандыдат Андрэй Левінаў. Прайшоў гэты этап і
адзін з выбітнейшых беларускіх спартсмэнаў былы барэц Ігар Каныгін, якого
падтрымлівае Рух “За свабоду”.
Алена
Грынявіцкая, Радыё Рацыя, Віцебск 29-08, 15:36
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме