09:15 29.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УЛАДЫ ПРАВАКУЮЦЬ АПАЗЫЦЫЮ НА ЗЬНЯЦЬЦЁ З ВЫБАРАЎ
Участковыя камісіі не зарэгістравалі 20 кандыдатаў са сьпісу
Аб'яднаных дэмаратычных сілаў. Сярод іх — намесьнікаў старшыні Партыі БНФ
Вінцука Вячорку і Віктара Івашкевіча, барысаўскага лідэра Сяргея Салаша. Не
зарэгістраваныя і Мікола Статкевіч, Аляксандар
Макаеў.
Ніводная апазыцыйная партыя на дадзеным этапе
не абышлася бяз страт. Найбольш адчувальныя страты панесьлі ПКБ і БНФ. Акруговыя
выбарчыя камісіі не зарэгістравалі па пяць чалавек ад
арганізацый.
Найбольш зьвяртае на сябе ўвагу адмова ў
рэгістрацыі двум намесьнікам старшыні Партыі БНФ – Вінцуку Вячорку і Віктару
Івашкевічу. Абодвум палітыкам адмоўлена з прычыны «несапраўднасьці больш чым 20
% сабраных подпісаў».
Віктар Івашкевіч, які меўся
ісьці на выбары па Кастрычніцкай акрузе Менску
кажа:
«Я думаю, што з маіх ранейшых выступаў улады
зразумелі, што я буду выкрываць той выбарчы фарс, які разьлічаны для заходніх
гледачоў».
У Барысаўскай вясковай акрузе адмоўлена ў
рэгістрацыі мясцоваму лідэру Сяргею Салашу, які дагэтуль правёў у горадзе
некалькі пасьпяховых выбарчых кампаній. «Мне адмовілі ў рэгістрацыі і адначасова
абвінавачваюць у паклёпе на чыноўніц. Значыць, першы этап выбарчай кампаніі я
правёў на выдатна. Гэта мая думка, думка маёй каманды і маіх сяброў. Гэта ёсьць,
я упэўнены, і прыхаванай думкай і тых, хто мяне перасьледуе і не рэгіструе
кожныя выбары. Цяпер пачынаецца другі этап пад назвай байкот», — кажа
Салаш.
Увогуле, сярод маладых кандыдатаў, што
балятуюцца па сьпісе АДС, страты істотныя — так, нібыта ўлады хацелі паказаць:
актыўнай моладзі не пацерпім. У Менску не зарэгістравалі былога лідэра «Правага
альянсу» Юрася Карэтнікава, а ў Мастах — дэпутата мясцовага гарсавету Зьмітра
Кухлея.
Кіраўнік выбарчага штабу Кухлея Алесь
Зарамбюк адзначае, што Мастоўская акруга засталася безальтэрнатыўнай. «У Мастах
ідзе першы намесьнік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Васіль Сьцяпура. Зараз
будзем падаваць скаргу ў ЦВК», – кажа А. Зарамбюк.
У
Асіповічах з выбарчай гонкі зьнялі Альберта Яўменава. Юрыст Партыі БНФ Уладзімер
Лабковіч кажа: «На наступным Сойме будзе разглядацца пытаньне аб далейшай
мэтазгоднасьці нашага ўдзелу ў кампаніі. Ня выключана, што Партыя БНФ прыме
рашэньне аб зьняцьці сваіх кандыдатаў», – зазначае У.
Лабковіч.
Сярод незарэгістраваных кандыдатаў ад ПКБ:
Аляксандар Галькевіч (Баранавіцкая-Усходняя №6), Павал Станеўскі (Шчучынская
№60) — тутака таксама без альтэрнатывы будзе ісьці намесьніца старышні
аблвыканкаму Бірукова, Васіль Лапацін (Бярэзінская №61), Міхаіл Сілівонец
(Жыткавіцкая №39), Аляксандар Апанасюк (Столінская №16). Чатыром першым адмовілі
ў рэгістрацыі з прычыны несапраўднасьці подпісаў. «У Аляксандра Апанасюка такая
сытуацыя, што яму ўспомнілі нейкі матацыкл, які ў яго быў у 70-я гады. Таго
матацыкла, вядома, даўно няма, як і нічога няма... Але вось знайшлі фармальную
прычыну», – наракае намесьнік старшыні ПКБ Валеры
Ўхналёў.
Камуністы яшчэ спадзяюцца, што рашэньні па
нерагістрацыі некаторых кандыдатаў будуць
скасаваныя.
Чатыры чалавекі ад АГП таксама сышлі з
барацьбы за дэпутацкі мандат. Гэта былы палітвязень Іван Крук (Івейская №53),
Мікалай Уласевіч (Смаргонская, №59), Артур Цурбакоў (Гомельская-Навабеліцкая
№36), Адам Варанец (Гомельская-Вясковая №37).
«Да
ўсіх падзей, зьвязаных з выбарамі, стаўлюся досыць спакойна. Нават не хадзіў на
паседжаньне выбарчай камісіі, дзе мяне рэгістравалі. Перакананы, што большая
палова нашых вылучэнцаў можа ў справядлівых умовах змагацца за дэпутацкае
крэсла», – кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Палітык,
аднак, заяўляе пра немагчымасьць правядзеньня байкоту. «Сабраўшы па Менску і
іншых кутках краіны, больш за 500 подпісаў, магу сьмела казаць, што ідэяй
байкоту жывуць толькі сярод 2-3 % выбарцаў», – мяркуе
ён.
Ад БСДП не зарэгістравалі трох кандыдатаў: Алега
Мікуліна (Віцебская-Вясковая №21), Максіма Камароўскага (Рагачоўская №45), Ірыну
Вештарт (Смаргонская №59).
«У Мікуліна нібыта знайшлі
праблемы з подпісамі. Камароўскі ж здаў на праверку 1002 подпісы. Сказалі, што
гэтага замала для рэгістрацыі. У той жа час зарэгістравалі ў Пухавічах
Салдаценку, у якога было 1004 подпісы. Ірына Вештарт – чалавек вельмі вядомы ў
Смаргоні, яна некалькі разоў была дэпутатам гарсавету. Думаю, што яе шанцы
расцэньваліся б як вельмі высокія», – кажа старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч.
Самога Ляўковіча зарэгістравалі ў Берасьці.
Сярод
сяброў былых зьліквідаваных Партыі працы і Партыі жанчын «Надзея» адмоўлена ў
рэгістрацыі Ўладзімеру Лазоўскаму (Васьняцоўская №93) і Алене Яськовай
(Грушаўская №98).
Па вылучэнцах ад «Эўрапейскай
кааліцыі» канчатковых лічбаў пакуль няма. «Добра, калі з 51 зарэгіструюць 20
чалавек», – кажа Мікола Статкевіч. Не зарэгістраваны ён сам, старшыня
аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд, лідэр прадпрымальнікаў
Аляксандар Макаеў, рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас, а таксама
Леанід Астаповіч, Алена Фаміна, Натальля Бялова, Сяргей Коваль, Мікалай Кійка,
Мікіта Красноў, Сяргей Калтовіч і Сяргей Казлоўскі. Асабліва вялікія страты па
Менску і заходніх рэгіёнах краіны.
Ад БСДГ Станіслава
Шушкевіча зарэгістраваны сем чалавек.
Такім чынам, у
краіне можа аказацца паўтара дзясяткі безальтэрнатыўных акругаў. А калі АДС,
насуперак заклікам ЗША і ЭС, таксама праігнаруе выбары — то і ўсе 50
працэнтаў.
Зьміцер Панкавец
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме