18:30 28.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРЭТЭНДЭНТАЎ НЕ ЗАПРАШАЮЦЬ НА ПАСЕДЖАННІ АКРУГОВЫХ КАМІСІЙ

    27 жніўня па ўсёй Беларусі будуць праходзіць паседжанні акруговых выбарчых камісій. На іх будзе разглядацца пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Аднак у некаторых акругах дэмакратычных кандыдатаў на іх не запрасілі.
    У сераду пачынаецца адзін з самых адказных этапаў выбарчай кампаніі – рэгістрацыя кандыдатаў ў дэпутаты. У интэрвью Рацыі сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік паабяцаў, што ён будзе адбывацца ў максімальна адктрыай атмасферы. Аднак на справе ў некаторых акруговых камісіях пра абяцанні кіраўніцтва ЦВК альбо не ведаюць, альбо ігнаруюць.
    У Смаргоні кандыдата ад адзінага спісу Аб’яднаных дэмакратычных сіл, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірыну Вештард не запрасілі на паседжанне акруговай камісіі. Больш за тое, сёння раніцай камісія правяла нейкае “рабочае паседжанне”, на якім таксама не было нікога з прадстаўнікоў яе штаба і нават незалежных назіральнікаў. Ірына Вештард кажа, што мае вялікі сумнеў у тым, што сёння яна атрымае пасведчанне кандыдата:
    - Выклікае крыху здзіўленне тое, што мяне ўвогуле не запрашаюць на пасяджэнне камісіі. Бо чалавека ці то віншуюць з рэгістрацыяй, а калі не рэгіструюць, то ў вочы тлумачаць - за што. А ў мяне афіцыйнага запрашэння няма.
    Тым не менш Ірына Вештард збіраецца прыйсці на паседжанне, каб даведацца – была гэта выпадковая памылка, альбо сябры акруговай камісіі сапраўды яе праігнаравалі.
    Дадам да гэтага, што асноўным прэтэндэнтам ад улады па Смаргонскай выбарчайакрузе з’яўляецца лідэр Камуністычнай партыі Беларусіі, дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Голубева.
    Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск
    27-08, 12:30  



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме