08:15 26.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАРА РЫНКЕВІЧА ДАПЫТАЛІ Ў СПРАВЕ ВЫБУХА Ў МІНСКУ
25 жніўня ў Завадскім РУУС Мінску быў дапытаны
каардынатар грамадскай камісіі па раследванні абставінаў теракту, які адбыўся ў
сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня, Ігар Рынкевіч. Як паведаміў Рацыі сам палітык,
следчы размаўляў з ім як з “чалавекам, якога правяраюць на датычнасць да
выбуху”.
Размова Ігара Рынкевіча са следчым заняла
ўсяго каля 10 хвілінаў. На допыце палітыку паведамілі, што ў следства ёсць
інфармацыя, якая дазваляе праверыць яго датычнасць да выбуху падчас Дня
Незалежнасці ў Мінску. Згодна слоў следчага, дапытаць Рынкевіча загадаў
начальнік крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкаму Генадзь Захараў. Аднак
ніякіх папер, якія падцвярджалі б гэта, палітыку прадстаўлена не было. Спадар
Рынкевіч адразу папярэдзіў следчага, што ў ноч з 3 на 4 ліпеня знаходзіўся дома,
і нічога пра выбух патлумачыць не можа. Тады яму было прапанавана дабраахвотна
здаць адбіткі пальцаў і ўзор сліны на аналіз ДНК. Ігар Рынкевіч зрабіць гэта
адмовіўся. На гэтым размова скончылася.
Палітык
лічыць, што ўлады мэтанакіравана выкарыстоўваюць выбух у Мінску, каб сабраць
поўнае дасье на лідэраў апазіцыі:
- Можна
канстатаваць, што за два месяца, якія прайшлі пасля выбуху, у органаў
крымінальнага вышуку нічога няма, акрамя жадання замазаць чорнымі фарбамі
прадстаўнікоў апазіцыі, якія змагаюцца з аўтарытарным
рэжымам.
Паводле Ігара Рынкевіча, зараз беларускія
спецслжбы шукаюць у стане апазіцыі “альбо казачка, альбо слабачка”, які пойдзе
на здзелку з сумленнем і абвінаваціць лідэраў дэмакратычных сіл у датычнасці да
выбуху ў Мінску. А тое, што допыты апазіцыянераў не спыняюцца, сведчыць пра тое,
што пакуль такога чалавека ўлады знайсці не здолелі, упэўнены Ігар
Рынкевіч.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск. 25-08, 15:59
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |