14:30 25.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Смаргонь - праверка подпісаў нагадвае запалохванне
Як паведаміў Юры Кутузаў, сябра ініцыятыўнай групы па збору
подпісаў за Ірыну Вештард (вылучаецца па Смаргонскай выбарчай акрузе),
прадстаўнікі выканаўчай улады пачалі масавую праверку подпісаў, пастаўленых за
апазіцыйную прэтэндэнтку.
Акрамя праходу па кватэрах і
размоваў з падпісантамі правяральшчыкаў вельмі цікавяць некаторыя групы
насельніцтва, на якіх найлягчэй націснуць па месцы працы. Да гэтай катэгорыі
найперш адносяцца настаўнікі. Такую павышаную ўвагу да іх Кутузаў тлумачыць тым,
што з вопыту мінулых выбараў ведае факты ціску на настаўнікаў з боку
адміністрацыяў школаў. Гэтая катэгорыя грамадзянаў найбольш безабаронная,
паколькі згубіўшы працу настаўніка ў Смаргоні, ужо практычна немажліва яе
знайсці.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
23.08.2008.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме