22:45 21.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
А.Ляўковіч: “Мы будзем разам з Казуліным”
Напярэдадні “Свабода” паведамляла пра тое, як Казулін
адрэагаваў на сваё зьняцьцё з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай
партыі (Грамада).
Выступаючы 20 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі, Аляксандар
Казулін сярод іншага заявіў:
“Дзеяньні Ляўковіча —
здрадніцкія. Але я не засмучаюся, бо неаднакроць з гэтым сутыкаўся. Успрымаю маё
зьняцьцё з пасады старшыні партыі як знак лёсу пра тое, што разьвітваюся зь
мінулым. Я пазбавіўся ўсіх праблем, што былі там. Я сёньня ніхто, і, па
шчырасці, гэта вельмі прыемна, бо адчуваю, што перада мной адкрываюцца ўсе
шляхі”.
Вось што адказаў на гэта па просьбе Свабоды
дзейны старшыня БСДП (Грамада) Анатоль
Ляўковіч:
“Прагучала слова “здрадніцтва”. Мяркую, што
мы з Аляксандрам Казуліным паразмаўляем на гэтую тэму. Гэта праблема
гермэнэўтыкі, інтэрпрэтацыі слова “здрадніцтва”. Я ў апазыцыі амаль чвэрць
стагодзьдзя. І я адзін з заснавальнікаў гэтай
партыі.
Я заўжды казаў, што сацыял-дэмакратыя не
павінна атаясамляцца з прынцыпамі антрапаморфнасьці, гэта значыць, што
сацыял-дэмакратыя — партыя Шушкевіча, партыя Статкевіча, партыя Казуліна... Вось
калі скажуць “партыя Ляўковіча”, то я адразу пакіну такую партыю. Партыя павінна
быць беларуская. І, мяркую, Аляксандар Уладзіслававіч гэта разумее. Вось такую
партыю мы і будзем ствараць. Калі казаць пра партыю і нашы адносіны, ён будзе з
партыяй. Зь беларускай сацыял-дэмакратычнай
партыяй”.
Даведка
“Свабоды”:
3 жніўня ў Менску прайшоў
пазачарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На ім
павінны былі зацьвердзіць патэнцыйных кандыдатаў ад партыі для ўдзелу ў
парлямэнцкіх выбарах. Аднак зьезд ператварыўся з тэхнічнага ў
поўнафарматны.
Было пераабрана партыйнае кіраўніцтва.
Новым старшынём партыі стаў Анатоль Ляўковіч, які дагэтуль быў выканаўцам
абавязкаў старшыні. За яго кандыдатуру прагаласавалі 53 дэлегаты, супраць — 22.
Аляксандар Казулін абраны ганаровым старшынём
партыі.
21.08.2008 16:02 Вячаслаў Кулік
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |