18:45 21.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПРАДПРЫЕМСТВА АДКАЖА ПАДАТКАВІКАМ ЗА АЛЬТЭРНАТЫЎНАГА КАНДЫДАТА
Дырэктар прыватнага прадпрыемства "Аліда і К" у Рэчыцы
А.Шабетнік быў выкліканы ў падатковую інспекцыю. Там у прысутнасці чалавека ў
цывільным учынілі допыт.
Шабетніка распытвалі
пра Валерыя Пуціцкага, які вылучаецца ў дэпутаты Палаты
прадстаўнікоў.
В. Пуціцкі – старшыня Гомельскай
абласной арганізацыі Партыі БНФ, вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Раней працаваў на чыгунцы, але з ім не працягнулі кантракт, і некалькі месяцаў
ён быў беспрацоўны. Нядаўна ўладкаваўся ў прыватнае гандлёвае вытворчае
ўнітарнае прадпрыемства "Аліда і К" намеснікам дырэктара па планаванню. У
Рэчыцкай выбарчай акрузе сабраныя подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне В. Пуціцкага
кандыдатам у дэпутаты. Ён вылучаны ў дэпутаты і на з’ездзе Партыі БНФ 9 жніўня.
А канкурэнт В. Пуціцкага "ад улады" – Ала Сачанка, начальнік фінансавага аддзелу
Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Дырэктару
"Аліды і К" далі зразумець, што неўзабаве яго могуць чакаць пашыраныя праверкі.
Падчас размовы чалавек у цывільным запытаўся, дзе працуе жонка Пуціцкага.
Супрацоўніца падатковай інспекцыі адказала: "Пакуль у
школе".
Алег Шабетнік – кіраўнік Гомельскай абласной
арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У Рэчыцкай
выбарчай акрузе ён уваходзіць ва ўчастковую камісію Чкалаўскага выбарчага
ўчастку №
6.
Арсень Даніловіч 20.08.2008
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |