21:45 20.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Казулін высвятляў абставіны абрання старшынёй БСДП Ляўковіча
У аўторак адбылася асабістая сустрэча старшыні брэсцкай
абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігара Маслоўскага з
цяпер ўжо ганаровым старшынёй партыі, на днях вызваленым палітвязням –
Аляксандрам Казуліным.
Сустрэча, відаць, была даволі
нялёгкай, таму што Маслоўскі адмовіўся даваць якую-небудзь інфармацыю для Рацыі
або каментар. Стала вядома ад ягонага намесніка Валянціна Лазарэнкава, што
Маслоўскі быў у ролі парламентара, якому абласны камітэт партыі даручыў пры
перамовах трымацца агульнага рашэння камітэту, якое вызначаецца як немагчымая
рэвізія вынікаў з’езду, таму што дэлегацыя ад абласной арганізацыі на з’ездзе
галасавала кансалідавана і ў значнай ступені паўплывала на вынік галасавання.
Сустрэча з Казуліным была неабходна, каб высветліць усе абставіны, па якіх
галасавалі, каб выбраць Ляўковіча.
Маслоўскі праінфармаваў
Казуліна у адкрытую, як былі прынятыя тыя ці іншыя рашэнні. Лазарэнкаў не
выключае, што з цягам часу Казулін можа быць абраны кіраўніком партыі, але
толькі не зараз. Дакументы на рашэнне з’езду аб абранні новага старшыні ўжо ў
міністэрстве юстыцыі.
Ганна Васілевіч,
Радыё Рацыя, Брэст. 20-08, 10:38
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |