18:15 13.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Парыжы адшуканая магіла старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка (фота)

  Магілу старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка (1903 - 1970), якая лічылася згубленай, адшукалі ў Парыжы актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць". Сябры БНП цяпер праводзяць экспедыцыю па краінах Заходняй Еўропы і даследуюць забытыя месцы, якія звязаныя з беларусамі і беларускім вызвольным рухам.
    
Стартавала экспедыцыя ў сталіцы Францыі. Каб вызначыць дакладнае месца знаходжання магілы Міколы Абрамчыка на могілках Pere-Lachaise, сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці некалькі гадоў даследавалі тэму, атрымалі каштоўную інфармацыю ад беларускіх эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі. У беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане адшукаліся фотаздымкі магілы 1970-х гадоў і прыкладны яе план.
    Складанасць была яшчэ ў тым, што на магільнай пліце няма ніякай шыльды ці надпісу (!). Часткова змяніўся і сам сектар, у якім быў пахаваны Мікола Абрамчык, што ачольваў Раду БНР у 1947-1970 гадах. Сябры БНП здолелі злакалізаваць месца спачыну Абрамчыка і правялі невялікую акцыю ўшанавання: прыбралі магілу, запалілі знічы, прачыталі малітву і праспявалі нацыянальныя гімны.
    13:12 07.08.08 

    *  *  *

             А. Сідарэвіч: Трэба збіраць грошы на помнік прэзідэнту Міколу Абрамчыку
    
Гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што трэба распачаць акцыю збору грошай на пабудову помніка прэзідэнту Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыні Рады БНР у выгнанні) Міколу Абрамчыку (1903 - 1970). Нагадаем, яго магілу, якая лічылася згубленай, днямі адшукалі ў Парыжы на могілках Pere-Lachaise актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць".
    На магільнай пліце не аказалася ні шыльды, ні надпісу, яе ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай сведчанняў эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі і архіўных ды фотаматэрыялаў са збораў беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане.
    Вось што мяркуе Анатоль Сідарэвіч наконт таго, што можа зрабіць незалежнае беларускае грамадства ў гэтай сітуацыі:
    "Па рублю скінуцца, хто колькі можа, збярэм на помнік, трэба паставіць помнік Міколу Абрамчыку. Ён быў сцяганосцам ідэй незалежнай беларускай дзяржавы".
    Сідарэвіч падкрэслівае, што могілкі Pere-Lachaise - знакамітыя, там пахаваныя камунары, вялікія дзеячы Францыі. Усталяванне помніка на магіле прэзідэнта Абрамчыка сведчыла б і пра павагу беларусаў да асобы гэтага дзеяча, і пра "культурнасць беларусаў", лічыць Анатоль Сідарэвіч.
    14:28 07.08.08

Abramchyk Mikola  BNR magila 


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме