07:15 02.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АДС РАСЦЭНЬВАЮЦЬ ВЫНІКІ РЭГІСТРАЦЫІ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУП "ЯК ЛІБЕРАЛЬНЫЯ"
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) расцэньваюць "як ліберальныя" вынікі
рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта 1
жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў лідэр Партыі камуністаў Беларускай
Сяргей Калякін.
Разам з тым ён зазначыў, што "былі і
выключэнні". У прыватнасці, назіраліся "абуральныя факты парушэння права
грамадзян выбірацца". С.Калякін паведаміў, што ініцыятыўныя групы спрабавалі
зарэгістраваць 103 прэтэндэнты з адзінага спісу АДС, Зарэгістравана 100
ініцыятыўных груп (23,7% усіх зарэгістраваных). У іх працуюць больш за тры
тысячы чалавек.
- Цяпер ініцыятыўныя групы актыўна
збіраюць подпісы. Шэсць ініцыятыўных груп ужо сабралі іх больш за тысячу. У
цэлым у падтрымку кандыдатаў ад АДС сабрана больш як 50 тысяч подпісаў, - сказаў
палітык.
Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч задаволены вынікамі
рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Паводле яго слоў, улады навувыліся працаваць на
выбарах "не сякерай, а больш тонка". Палітык лічыць, што гэта звязана з жаданнем
легітымізаваць вынікі парламенцкіх
выбараў. БелаПАН
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |