07:15 02.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Чорны пiяр па-беларуску, альбо Пра Кошачку, якая iдзе на выбары
Для
прэтэндэнта ў кандыдаты на дэпутацкую пасаду па Смаргонскай акрузе Iрыны Вештард
пачатак выбарчай кампанii стаў сапраўдным кашмарам.
У
Смаргонi Iрына Вештард — чалавек вядомы. З 1991-га па 2007 год гэтая энергічная
жанчына была дэпутатам як раённага, так i гарадскога саветаў. Пры гэтым яна
нiколi не хавала сваiх палiтычных поглядаў — у свой час падтрымлiвала Станiслава
Шушкевiча, зараз Iрына Зянонаўна — сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi,
якую ўзначальвае Аляксандр Казулiн.
Рашэнне аб удзеле
ў сёлетняй кампанii па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў было для яе
свядомым. Iрына Зянонаўна хоць i падазравала, што на шляху да атрымання
дэпутацкага мандата можа сутыкнуцца з пэўнымi праблемамi, але тое, што ў
дачыненнi да яе будуць прымяняцца настолькi брудныя правакацыi, нават не магла
ўявiць. Ледзьве жанчына зарэгiстравала сваю iнiцыятыўную групу па зборы
подпiсаў, як у Смаргонi пачалi тварыцца страшныя рэчы. "Днём 22 лiпеня чорнай
фарбай былі замаляваны па ўсёй вышынi ўваходныя дзверы маёй кватэры, — распачала
Iрына Зянонаўна. — На наступны дзень я са здзiўленнем для сябе выявiла, што ў
замок дзвярэй не ўстаўляецца ключ".
Далей, што
называецца, — болей. "У ноч з 23 на 24 лiпеня я прачнулася ад звону разбiтага
шкла, — працягвае Iрына Вештард. — Уключыўшы святло, убачыла, што ў кватэры
разбiта акно, а на падлозе валяецца камень памерам з тэнiсны мяч i рэшткi шкла.
Ну i дакажыце мне, што гэта было зроблена не наўмысна, калi мая кватэра
знаходзiцца на трэцiм паверсе, i для таго, каб патрапiць камянём у акно, яўна
трэба пастарацца".
Пасля здарэння Iрына Вештард
звярнулася з адпаведнай заявай у мiлiцыю, а таксама ў ЖЭС з просьбай, каб
разбiтае шкло замянiлi.
Але, як высветлiлася,
непрыемнасцi для Iрыны Зянонаўны толькi распачыналiся. "25 лiпеня, днём, мой
мабiльны тэлефон стаў проста разрывацца. Званкi iшлi безупынна, адзiн за адным,
— гаворыць Вештард. — Тэлефанавалi мужчыны, якiя сцвярджалi, што тэлефануюць па
маёй аб'яве. З іх слоў вынiкала, што я размясцiла аб'яву на адным з "iнтымных"
сайтаў. Я была вымушана знайсцi гэты сайт, каб даведацца пра змест "сваёй"
аб'явы. I сапраўды, у раздзеле "iнтым" пад адной з аб'яў знайшла нумар свайго
мабiльнага тэлефона. Той, хто размясцiў гэтую аб'яву, нават мянушку мне прыдумаў
— Кошачка. На асабiстай старонцы гэтай самай Кошачкi было пазначана, што ёй
(гэта значыць нiбыта мне) 19 гадоў, рост 175, вага 55, i што Кошачка з
задавальненнем увасобiць у жыццё любыя мужчынскiя эратычныя фантазii. Як вы
разумееце, у гэтай аб'яве сапраўдны толькi мой нумар
тэлефона".
Толькi пасля звароту Iрыны Вештард у
пракуратуру аб'яву з iнтым-сайта прыбралi.
Але i
"iнтым-жарт" не стаў для Iрыны Зянонаўны апошняй
правакацыяй.
— Пасля вяртання дамоў з пракуратуры,
дзе было зачынена "iнтым-пытанне", у дзвярах я знайшла запiску з iнфармацыяй аб
тым, што да мяне прыходзiлi супрацоўнiкi ЖЭС па пытанні замены разбiтых вокнаў.
У сваю чаргу ў гэтую запiску была ўкладзена яшчэ адна папера. Я, як яе ўбачыла,
ледзь не самлела. Гэта аказалася ўлётка, у якой было напiсана, што Iрына Вештард
збiраецца вылучаць сваю кандыдатуру на будучых парламенцкiх выбарах i просiць
аказаць дапамогу ў памеры 5000 беларускiх рублёў. Побач былi пазначаны мой хатнi
адрас i тэлефон".
Днямi Iрына Вештард звярнулася ў
акруговую выбарчую камiсiю, дзе пакiнула заяву, у якой падрабязна распавяла пра
ўсе вышэйзгаданыя iнцыдэнты.
Сама жанчына сiтуацыю
каментуе так: "Шкада, што ў дачыненнi да дэмакратычных кандыдатаў прымяняюцца
такiя брудныя тэхналогii, так званы "чорны" пiяр. Шкада, што паходы ў
пракуратуру забiраюць час, якi можна было б выкарыстаць на збор подпiсаў. Каму
гэта патрэбна? Я думаю, што вы самi ўсё разумееце. Аднак свой выбарчы шлях,
нягледзячы на яўныя правакацыi, я паспрабую прайсцi да
канца".
Дарэчы, сапернiцай ад улады ў Iрыны Зянонаўны
з'яўляецца старшыня партыi "правiльных" камунiстаў Таццяна Голубева.
СКАЗАНА
Аляксандр
Лукашэнка: «Стварыце ўмовы, роўныя для ўсiх...»
Напярэдаднi старту выбарчай кампанii
А.Лукашэнка сказаў:
"Усiм кандыдатам неабходна
забяспечыць роўны доступ да СМI, каб нас потым не папракалi, што мы адным
стварылi спрыяльныя ўмовы, а iншым неспрыяльныя. Так званыя апазiцыянеры сёння
чакаюць, каб улада iх недзе пачала прэсаваць, таму што самi яны не пройдуць. Але
iм жа трэба спонсарам тлумачыць, чаму яны не прайшлi. Iх народ i так не прыме.
Але вы стварыце ўмовы, роўныя для ўсiх".
* * *
Няўжо дзiкунскiя правакацыi ў дачыненнi да
Iрыны Вештард не з'яўляюцца "прэсiнгам"? Няўжо ў Беларусi б'юць вокны ў кватэрах
дэпутатаў, лаяльных уладзе? Няўжо "iх" аб'явы з'яўляюцца на iнтым-сайтах? Альбо
ўвесь гэты бруд, якi вылiваецца на кандыдатаў ад апазiцыi, i ёсць у разуменнi
Аляксандра Лукашэнкi "стварэнне роўных умоў для ўсiх"?
Вiталь ГАРБУЗАЎ
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме