07:15 02.08.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Слонім: старшыню абласной арганізацыі БСДП дапыталі ў КДБ
У КДБ выклікалі старшыню абласной арганізацыі БСДП Міхася Варанца і
Віталя Ешану, які ўзначальвае мясцовую кааліцыю
АДС.
Міхась Варанец жыве ў Слоніме, але ўзначальвае
Гарадзенскую абласную арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён
прафэсійны вайсковец, маёр запасу.
Пры канцы дня 31
ліпеня на камвольна-прадзіўную фабрыку, дзе ён працуе ў ахове, прыехаў
супрацоўнік КДБ Аляксандар Калоша. Ён прапанаваў паехаць у аддзел КДБ для
размовы пра тое, дзе спадар Варанец быў у ноч з 3-га на 4-га ліпеня, калі ў
Менску адбыўся выбух. Быў складзены пратакол апытаньня, але Міхась Варанец не
згадзіўся, каб у яго ўзялі адбіткі пальцаў.
Ён
зазначае, што ў ахове фабрыкі працуюць 36 чалавек, але ў КДБ выклікалі толькі
яго і Віталя Ешану, які ўзначальвае мясцовую кааліцыю АДС. Сярод супрацоўнікаў
аховы ёсьць таксама іншыя вайскоўцы, але іх нікуды не выклікалі, зазначачыў
спадар Варанец.
31.07.2008 21:47 Сяргей
Астраўцоў
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |