07:45 31.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СМАРГОНЬ: ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ ІРЫНЫ ВЕШТАРТ
Гэтым разам у фальшывай улётцы прэтэндэнтцы просяць
дасылаць па 10 тысяч рублёў – нібыта на яе кампанію.
Па Смаргоні
распаўсюдзілі ўлётку ад імя мясцовага праваабаронцы Алеся Дзергачова, у якой
зьмяшчаецца просьба аказаць прэтэндэнцы на кадыдата ў дэпутаты Ірыне Вештарт
фінансавую дапамогу ў памеры 10 тысяч рублёў.
Алесь
Дзергачоў зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Ірыны Вештарт і ўлётку знайшоў у
сваёй паштовай скрыні. Пад тэкстам аб просьбе здаваць па 10 тысяч на выбарчую
кампанію І.Вештарт – ягоныя тэлефоны і
адрас.
Нагадаю, што за апошні тыдзень спадарыні
Вештарт вымазалі чорнай фарбай дзьверы, зламалі замок і пабілі вокны ў кватэры,
распаўсюдзілі ўлётку па горадзе ад яе імя з просьбай дасылаць па 5 тысяч рублёў
на яе выбарчую кампанію, а таксама зьмясьцілі на інтым-сайце аб’яву аб
сэкс-паслугах, прычым быў пададзены нумар мабільнага тэлефону Ірыны
Вештарт.
Ірына Вештарт па гэтых фактах зьвярнулася з
заявамі ў пракуратуру і Акруговую выбарчую камісію, неаднаразова зьвярталася ў
міліцыю. Але вынікаў пакуль няма ніякіх.
Спадарыня
Вештарт ужо ў пэнсійным веку, жыве адна, тройчы была дэпутатам мяцовага Савету,
а таксама ў 2004 годзе брала ўдзел у якасьці кандыдата на выбарах у Вярхоўны
Савет
Беларусі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |