19:15 27.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Смаргоні не спыняюцца правакацыі супраць Ірыны Вештарт
Ад імя кандыдаткі прапаноўваюць
сэкс-паслугі
У Смаргоні не спыняюцца
правакацыі супраць Ірыны Вештарт.
Ірына
Вештарт сёньня ледзь трымаецца на нагах. Зь яе слоў,
вярнуўшыся каля 17 гадзін дамоў, знайшла ў
дзьвярах улётку, у якой па расейску напісана, што
апазыцыянэрка з партыі Казуліна хоча стаць дэпутатам і дзеля гэтага патрабуе
фінансавай дапамогі.
Ва ўлётцы пададзены
яе дакладны адрас і тэлефоны, калі нехта наважыцца дапамагчы
фінансава.
Другая правакацыя: амаль
паўдня не змаўкае мабільны тэлефон. Невядомы зьмясьціў на інтым-сайце аб’яву з
мабільным тэлефонам (нумар Ірыны Вештарт), у якой прапануюцца сэкс-паслугі.
Дадзеныя: рост, вага і іншае, са слоў Вештарт, яўна маладой
асобы.
Ірына Вештарт зьвярнулася з заявай у
пракуратуру раёна.
Нагадаю, што за апошнія тры дні
спадарыні Вештарт вымазалі чорнай фарбай дзьверы, зламалі замок і пабілі вокны ў
кватэры. Міліцыя дагэтуль нікога не
затрымала.
Спадарыня Вештарт ужо ў пэнсійным веку,
жыве адна, тройчы была дэпутатам мяцовага Савету, а таксама ў 2004 годзе брала
ўдзел у якасьці кандыдата на выбарах у Вярхоўны Савет
Беларусі.
Нагадаем, з падобным спосабам маральнага
ціску раней сутыкаліся ў 2007 годзе Іна Кулей, а ў 2006 - Мечыслаў Грыб, чый
тэлефонны нумар быў зьмешчаны ў аб’яве, якая рэклямавала арэнду памяшканьняў для
інтымных паслугаў. Палітык заяўляў, што гэта ня толькі нанесла яму маральныя
страты, але й перашкаджала карыстацца
тэлефонам.
Міхал
Карневіч 25.07.2008 18:42
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |