10:45 24.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пінск: Актывістаў турбуюць органы

Пасьля падзей у ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску назіральнікі ад БХК па выбарам 2008 былі запрошаны ў КДБ і міліцыю. 7 ліпеня супрацоўнікі КДБ наведалі кватэру Паўла Ляхновіча. Магчыма. гэта скончылася б для актывіста затрыманьнем, але за дзень да гэтага Павел Аркадзьевіч, які таксама з'яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі "Калегіум", павез маленькіх пінчукоў і пінчанак на экскурсію на некалькі дзён.

Жонка Ляхновіча, Людміла, сама сустракала нечаканых гасцей. Па яе словах, кэдэбісты вялі сябе прыстойна, не запужвалі, не пагражалі, прад'явілі ордэр, падпісаны Менскім пракурорам.

Павел Ляхновіч займаецца рыбалкай і паляваньнем, таму ў яго на кватэры знайшлі і канфіскавалі дзьве банкі паляўнічага пораху.

Напярэдадні апошніх выходных (18-19 ліпеня) Віктара Ярашука пачалі турбаваць супрацоўнікі КДБ, міліцыі, падатковай паліцыі і падатковай інспекцыі. Гэтым часам Віктар Цімафеевіч знаходзіўся ў шпіталі (перанес невялікую аперацыю), міліцыянты званілі яму на мабільны тэлефон і абяцалі наведадаць яго прама ў шпіталі, калі ён сказаў, што не з'явіца ў міліцыю і КДБ без афіцыйнага запрашэньня па павестцы. У шпіталь яны не прыйшлі, але да сёньняшняга дня звоняць Віктару на мабільны і дамашні тэлефон, прапануюць прыйсьці і даць тлумачэньні аб тым, дзе ён знаходзіўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  23.07.2008.



Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме