23:00 20.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
М. Грыб: “Гэта імітацыя дзейнасьці сьледчых”
Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб рэзка
крытыкуе тое, як вядзецца сьледзтва па справе аб выбуху 4 ліпеня ў
Менску.
Спадар Грыб кажа,
што ён не хацеў бы параўноўваць тое, што адбываецца цяпер, з 1937
годам.
“Калі тады хапалі, то ўжо нікога не выпускалі.
Гэта ўжо вялікая розьніца. А тут узялі, затрымалі, праверылі і адпусьцілі... Я
не лічу, што гэта добра. Гэта вельмі кепска. У першую чаргу для таго, каго
затрымліваюць. А ў другую -- для сьледзтва. Сьледчым даводзіцца праводзіць
вельмі шмат марнай працы, той, якая не прасоўвае да сапраўднага
злачынцы”.
На думку спадара Грыба, праблема ў тым,
што вярхоўнае кіраўніцтва дало ўстаноўку і паставіла задачу як мага хутчэй
знайсьці, а гэта не атрымліваецца. Калі верх цісьне на сьледчых -- карысьці ня
будзе,-- перакананы генэрал Грыб, сам у мінулым дасьведчаны
сьледчы.
Цяпер сьледчыя заваленыя вялікай руціннай
працай, ім нават няма калі падумаць, засяродзіць увагу на той ці і іншай
вэрсіі,-- мяркуе спадар Грыб..
“Гэта ёсьць імітацыя
бурнай дзейнасьці, каб паказаць кіраўніцтву: бачыце, як мы працуем, колькі
людзей мы адпрацавалі”.
Пры гэтым спадар Грыб мяркуе,
што сапраўды, пры расьсьледаваньні складаных справаў часам патрэбна ўцягнуць
шмат людзей.
“Напрыклад, калі мы ў Віцебску
расьсьледавалі забойствы жанчын, і шукалі аўтара ананімкі, які потым і апынуўся
злачынцам, маньякам Міхасевічам, то каб да яго дабрацца, мы правялі
графалягічную экспэртызу 600 тысяч узораў почырку. Але мы нікога не
затрымлівалі. І тут жа ёсьць нейкі фотаробат, нейкія прыкметы,
характарыстыкі”.
Мечыслаў Грыб кажа, што незаконнае
затрыманьне зьяўляецца перавышэньнем улады, і можна яго абскарджваць ў судовым
парадку.
,Валер Каліноўскі www.svaboda.org
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме