22:00 11.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АПАЗЫЦЫЯ ВЫЛУЧЫЛА Ў КАМІСІІ КАЛЯ 150 КАНДЫДАТАЎ
Сёньня — апошні дзень вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі публічна абвясьцілі сваю мэту — прапанаваць свайго кандыдата ў кожную са 110 камісіяў
Прэсавы сакратар АДС Юры Пацёмкін сказаў “Свабодзе”, што
абсалютна дакладную лічбу вылучэнцаў назваць нельга. Ахвотных працаваць у
акруговых камісіях прапаноўвалі ня толькі палітычныя партыі, але і грамадзкія
арганізацыі. Да таго ж знайшліся актывісты, якія самастойна зьбіралі подпісы,
каб балятавацца ў акруговыя камісіі, — удакладняе спадар
Пацёмкін:
“І калі гэта ўсё абагульніць, дык мы
атрымаем лічбу дзесьці ў памерах 140—150 кандыдатаў у склад акруговых выбарчых
камісіяў”.
Юры Пацёмкін параўноўвае сытуацыю з той,
якая была чатыры гады таму, на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах. Тады вылучэнцаў
ад апазыцыі было пад дзьве сотні. Але цяпер адбор вёўся больш уважліва і
старанна, падкрэсьлівае прэсавы сакратар АДС:
“Ёсьць
адрозьненьні, якія найперш зьвязаныя з тым, што зараз апазыцыя стала больш
зьяднанай. І больш сыстэматызаваная праца ідзе. Таму і зьявіліся адзіныя сьпісы
і тых, хто балятуецца ў акруговыя камісіі, і тых, хто зьбіраецца стаць
дэпутатамі.
Чатыры гады таму кожная партыя вылучала
столькі кандыдатаў, колькі хацела. Не было адзінага каардынацыйнага цэнтру, які
б адбіраў самых падрыхтаваных для працы ў акруговых камісіях кандыдатаў. І таму,
мне падаецца, тады лік ішоў дзесьці пад дзьве сотні
кандыдатаў”.
Сустаршыня АДС Анатоль
Ляўковіч кажа, што кандыдаты ў акруговыя камісіі ад апазыцыі гэтым
разам падрыхтаваныя як ніколі добра. Усё пытаньне — ці ўключаць іх у склад
камісіяў? Учорашнія заклікі Аляксандра Лукашэнкі стварыць усім прэтэндэнтам
роўныя ўмовы павінны быць пацьверджаныя рэальнымі справамі, канстатуе спадар
Ляўковіч:
“Канечне, гэта — гульня на публіку. Рэжым
можа існаваць толькі тады, калі электарат замбаваны, калі зь ім ня могуць
сустракацца людзі іншых поглядаў, асабліва прадстаўнікі іншых партыяў, іншых
ідэалёгіяў. Таму — чаго тут строіць ілюзіі?”
Згодна з
выбарчым заканадаўствам фармуюць акруговыя камісіі прэзыдыюмы абласных і
менскага гарадзкога саветаў і выканкамаў. На гэта даецца тры дні. Такім чынам,
да аўторка, 15 ліпеня, склад усіх 110 камісіяў павінен быць
вызначаны.
11.07.2008 16:00 Уладзімер
Глод
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме