22:45 10.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«Белсат» пачне афіцыйнае вяшчаньне на спадарожніку «Сірыюс-4» з жывога эфіру «Басовішча»
18 ліпеня а 18-й гадзіне менскага часу «Белсат» афіцыйна распачне
трансьляцыю на спадарожніку «Сірыюс-4». У той жа дзень адбудзецца наўпроставы
эфір з фэстывалю музыкі маладой Беларусі
«Басовішча».
Сёлета, 19 ліпеня, упершыню ў гісторыі —
у наўпроставым эфіры «Белсату» канцэрт ляўрэатаў «Басовішча-2008», а таксама
госьця «Басоў» — гурта «Нэйра Дзюбель».
Тэставая
трансьляцыя першага незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканалу пачалася
9 ліпеня. Пашыраючы трансьляцыю на «Сірыюс», «Белсат» застаецца на спадарожніку
«Астра».
Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў,
праведзеных напрыканцы 2006 г., больш за палову спадарожнікавых антэнаў у
Беларусі скіраваныя на «Сірыюс». Трансьляцыя на найбольш папулярны ў Беларусі
спадарожнік дае магчымасьць доступу да праграмаў «Белсату» максымальнай
колькасьці беларусаў.
У сувязі з пачаткам працы на
«Сірыюсе» з 18 ліпеня адбудзецца зьмена ў праграме «Белсату». Замест сёньняшняга
3-гадзіннага блёку, які паўтараецца адзін раз, перадачы «Белсату» будуць
выходзіць у адным 6-гадзінным блёку з 18:00 да 24:10. Такая формула дазволіць
дапасаваць перадачы «Белсату» да патрабаваньняў беларускіх гледачоў і ўзбагаціць
праграму каналу.
Штодня з панядзелка да суботы пасьля
галоўнага блёку навінаў (перадача «Аб’ектыў»), якія з 1 ліпеня выходзяць са
студыі ў наўпроставым эфіры, прыкладна а 21:10 у эфіры будзе адна з найлепшых
публіцыстычных праграмаў каналу (сярод іх — «Рэпартаж з Беларусі», «Госьць
«Белсату», «Кішэня», «Рэпарцёр», «YoLife!», «Маю права», «Хто ёсьць кім?») або
дакумэнтальны фільм на гістарычную тэматыку ці з расповедам пра тыя бакі жыцьцё
Беларусі, пра якія немагчыма даведацца з іншых
тэлеканалаў.
Асаблівую ўвагу заслугоўваюць дзьве
публіцыстычныя перадачы. У суботу — «Тыдзень з радыё «Свабода», падрыхтаваны
журналістамі беларускай службы радыё «Свабода». Прэм’ера перадачы плянуецца
напрыканцы жніўня. А ў нядзелю традыцыйна — тэмы, якія датычаць большасьці з
нас, у ток-шоу «Форум» з Эдуардам
Мельнікавым.
Адначасова са зьменаю ў праграме, у эфір
пачнуць выходзіць дзьве перадачы тэлеканалу «Нямецкая хваля» (Deutsche Welle):
European Journal — тэлечасопіс з актуальнымі рэпартажамі з усёй Эўропы на
палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя тэмы, а таксама Euromaxx — перадача пра
эўрапейскі стыль жыцьця, культуру і адпачынак.
У
пятніцу, суботу і нядзелю на «Белсаце» — найлепшыя мастацкія фільмы і
забаўляльныя перадачы, сярод якіх — «Жаўтуха» і
«Кухня».
Дадатковая інфармацыя аб праграме будзе
даступная на сайце тэлеканалу.
Парамэтры Белсата на
Сірыюсе: пазыцыя 5° E , палярызацыя H , частата 12 379,6
МГЦ
Паводле Прэс-службы Белсат
TV
21:14, 9 лiпеня 2008
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме