22:45 10.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЛІДЭРЫ АДС КАМЕНТУЮЦЬ АДСТАЎКІ ШЭЙМАНА І НЯВЫГЛАСА
8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні Віктара Шэймана ад
пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь "у сувязі з
пераводам на іншую працу". Акрамя таго, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, у
гэты ж дзень кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб вызваленні Генадзя Нявыгласа ад
пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з аналагічнай фармулёўкай - "у сувязі
з пераводам на іншую працу". Гэтыя гучныя адстаўкі каментуюць сустаршыні
Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных
сіл.
Анатоль
Ляўковіч, выконваючы абавязкі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
(Грамада):
- Выбух, можа, трэба разглядаць у
кантэксце гэтых адставак, але я лічу, што ў любым выпадку ён толькі падстава, а
не глыбінная прычына адставак. Яны ж могуць быць прычынай унутрывідавой
барацьбы.
Гэта можа быць і нейкая стратэгічная
палітыка, ў тым сэнсе, што людзі глядзяць на колькі гадоў наперад і страхуюцца,
каб потым неяк выжыць. Такое выйсце можа быць прапанаванае гэтым людзям,
асабліва Шэйману.
Акрамя таго, мы ведаем практыку,
што падчас палітычных кампаній Шэйману даручалася куратарства выбарчых кампаній.
Так што гэта можа быць звязана з выбарамі.
А можа ў
сілу той гульні, якую вядзе кіраўніцтва краіны з Еўрасаюзам, такую адыёзную
фігуру, як Шэйман, трэба было памяняць на менш адыёзную фігуру для таго, каб як
бы падаць сігнал, што ў нас нешта мяняецца. Хаця па сутнасці нічога не зменіцца,
таму што сістэма не можа змяніцца ў сувязі са зменай пэўных асобаў.
Сяргей Калякін, лідэр Партыі
камуністаў Беларускай:
- Нагодаю для
адстаўкі, безумоўна, былі падзеі 4 ліпеня. Але гэта не ёсць прычына. Адстаўкі
сталі вынікам больш глыбінных працэсаў у калідорах улады. Я думаю, што за гэтым
стаіць нейкае пераразмеркаванне ўплыву на кіраўніка дзяржавы. Асабліва гэта
відавочна ў дачыненні да Генадзя Нявыгласа - кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
не адказвае за бяспеку падчас правядзення масавых
мерапрыемстваў.
Іншае пытанне: добра гэта ці дрэнна
для дэмакратычнай будучыні Беларусі? Зноў жа пытанне неадназначнае. Тое, што
гэтыя людзі аказвалі вельмі моцны ўплыў на дзяржаўную палітыку, мы ведаем. А
вось хто зойме іх пасады? Гэта вялікае пытанне. І, галоўнае, што тыя новыя людзі
будуць рабіць? Таму сітуацыя можа разгортвацца як ў лепшы, так і ў горшы
бок.
Па-другое, я б не выключаў, што гэтыя людзі -
Шэйман і Нявыглас - з’явяцца на дзяржаўных пасадах у новай якасці, таму што яны
не звольненыя з пасады, а пераведзеныя “на іншую
працу”.
Але самае галоўнае, што ўжо адбылося - сышоў
апошні чалавек, які разам з Лукашэнкам прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе. Больш ужо
ў Лукашэнкі нікога побач не засталося. Гэта вельмі знакавая падзея, і яна якасна
змяняе сітуацыю ў Беларусі. А якая яна будзе, лепшая ці горшая, паглядзім.
Анатоль Лябедзька, старшыня
Аб’яднанай грамадзянскай партыі:
- Усе
версіі трэба класці на вагі. І сёння немагчыма гаварыць завершанымі фразамі, што
адстаўка ёсць вынік толькі таго альбо гэтага. Зараз ёсць толькі версіі. Знешне
гэта выглядае, як рэакцыя на дзейнасць праваахоўных органаў, якія непасрэдна
курыраваў Віктар Шэйман.
Але насамрэч гэта можа быць
і больш тонкая гульня. Гэта можа азначаць перамогу новай маладой каманды, якая
гуртуецца вакол старэйшага з трох сыноў Аляксандра Лукашэнкі – Віктара.
Спаборніцтва, канкурэнцыя паміж імі адбывалася на працягу апошняга часу. Таму ў
любым выпадку, ці гэта вынік шматхадовай камбінацыі, ці так супалі абставіны,
але гэтая маладая каманда можа святкаваць
перамогу.
Не выключана таксама, што Лукашэнка пасылае
такім чынам сваё пасланне Еўропе, пазбаўляючыся ад такіх адыёзных фігур, як
Віктар Шэйман. Гэта спроба пазбавіцца ад шлейфу “эскадрона смерці”. І з гэтага
пункту гледжання сённяшнія адстаўкі трэба ўспрымаць як працу над новым іміджам
Лукашэнкі і тых новых людзей, якія зараз будуць больш цесна гуртавацца вакол
беларускага правіцеля.
З іншага боку, я не думаю, што
Шэйман і Нявыглас будуць "пушчаныя ва ўтыль", і што гэтая адстаўка канчатковая.
Хутчэй за ўсё, гэтыя людзі будуць перасунутыя кудысьці па "гарызанталі" ўлады
без істотных стратаў. Яны валодаюць занадта вялікім аб'ёмам інфармацыі аб тым,
што тварылася ва ўладзе, каб іх проста так пакінуць.
Вінцук Вячорка, першы намеснік
старшыні Партыі БНФ:
- Бясспрэчна, у
адстаўку трэба было адпраўляць, або павінны былі падаць так званыя сілавыя
міністры і кіраўнікі спецыяльных службаў, якіх распладзілася нямераная
колькасць, і якія дапусціліся да такой надзвычайнай падзеі ў непасрэднай
блізкасці ад галавы дзяржавы. Аднак у адстаўку выпраўленыя толькі некаторыя,
што, на маю думку, ёсць пацверджаннем таго, што гэта не рэакцыя на выбух, а
праява грызні груповак у бліжэйшым акружэнні
Лукашэнкі.
Тыя, хто думаў, што Лукашэнка вечна ім
будзе ўдзячны за тое, што яны калісьці рабілі яму стартавую кампанію,
памыліліся, так не
будзе.
Інфармацыйны цэнтр АДС
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме