14:30 07.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
М.ГРЫБ: «ГЭТА НЕ ХУЛІГАНСТВА, ГЭТА ТЭРАКТ»
Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб мяркуе, што выбух у часе канцэрту ў
Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі
УУС Менгарвыканкаму.
«Гэта занадта маштабнае злачынства,
каб яго можна было трактаваць як хуліганства. Гэта нешта падобнае да
тэрарыстычнага акту. Дакладна ж можна будзе гаварыць, калі будзе раскрытае гэтае
зласчынства, знойдзенныя і дапытаныя
вінаватыя».
Мечыслаў Грыб перакананы, што цяперашняе
злачынства мае карані ў аналягічным віцебскім
выпадку:
«Калі адно аналягічнае злачынства застаецца
нераскрытым, тады можна чакаць другога. Найбольш небясьпечна, калі за гэтыя
злачынствы затрымліваюць і прыцягваюць да адказнасьці невінаватых людзей. Гэта
разьвязвае рукі сапраўным злачынцам, якія лічаць сябе
беспакаранымі».
Мечыслаў Грыб мяркуе, што ўлады
могуць выкарыстаць гэты тэракт як нагоду для ціску на
апазыцыю:
«Я ў гэтым не сумняваюся. Каго яны
абвінавацяць, цяжка сказаць, але будуць шукаць сярод апазыцыі. Мяркую, што праз
непрацяглы час гэтую справу будуць кваліфікаваць як тэракт, а калі раскрыюць і
знойдуць нейкае дачыненьне да апазыцыі, то ўжо ўсім спасу ня будзе».
04.07.2008
12:10 Валер Каліноўскі
Обсудить новость на Форуме
17 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |