08:15 06.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёўшчына: у “аб’яднаных” сьпісах няма сябраў ПКБ
Магілёўскія рэгіянальныя арганізацыі палітычных партыяў апазыцыі вызначылі
прозьвішчы 28 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Значная частка зь іх
зьбіраецца ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі
ўпершыню.
На Магілёўшчыне трынаццаць выбарчых
акругаў. Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што
на сёньня для працы ў камісіях вылучана 14 чалавек. Таксама суразмоўца адзначае,
што ў сьпісе патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі — 28
чалавек:
“На першым этапе было ахвочых пад пяцьдзясят
чалавек. На сёньня сьпіс прасеяўся, і мы сышліся на тым, што ў сярэднім будзе
два чалавекі на акругу. Але мяркую, што будзе яшчэ менш. Многія аб’ядноўваюць
свае каманды й гатовыя працаваць на кагосьці аднаго”, — зазначае Рыгор
Кастусёў.
У агульным выбарчым сьпісе аб’яднаных
дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны няма вылучэнцаў рэгіянальнай арганізацыі
Камуністычнай партыі Беларускай. Старшыня арганізацыі Валер Беразіенка зазначае,
што падчас дэбатаў камуністы саступілі прадстаўнікам іншых
партыяў:
“Ну што, мы будзем падначальвацца і ня
будзем іх вылучаць, хаця ёсьць дужа годныя людзі. Мы дапамагаем нашым таварышам
з аб’яднаных дэмакратычных сілаў”.
Значная частка
патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў з Магілёўшчыны ў выбарчай
кампаніі возьме ўдзел упершыню. Сярод іх — прадпрымальніца з Бабруйску Алена
Мядзьведзева. Яна зазначае, што асноўным пунктам яе выбарчай праграмы будзе
скасаваньне прэзыдэнцкага ўказу № 760, які забараняе індывідуальным
прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу асобаў, якія не даводзяцца ім
блізкімі сваякамі. Паводле спадарыні Мядзьведзевай, праблемы, выкліканыя гэтым
указам, застаюцца для прадпрымальнікаў актуальныя і
дагэтуль:
“У нас у палаце прадстаўнікоў няма
ніводнага афіцыйна зарэгістраванага прадпрымальніка. Таму прымаюцца такія
законы. Я людзям кажу: давайце зробім так, каб у Палаце прадстаўнікоў сядзелі
хоць некалькі прадпрымальнікаў, бо толькі яны могуць абараніць вашы інтарэсы”. 04.07.2008 15:17
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме