08:45 21.06.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Суд будзе рабіць тое, што яму сказалі зьверху”
“Суд будзе рабіць
тое, што яму
сказалі
зьверху”
Генэрал
міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб заявіў, што стварэньне “жывога шчыта” не
ўкладаецца ні ў якія законныя нормы і
падыходы.
“Нельга зь людзей рабіць
“жывы шчыт”. Нельга рабіць ніякі шчыт перакрыцьця з
аўтатранспарту, у якім знаходзяцца людзі. Гэта катэгарычна забаронена. Але іншая
справа — хто прыняў такое рашэньне? Самі выканаўцы альбо яны атрымалі нейкі
загад ад вышэйшага кіраўніцтва? Гэта невядома. Але гэтага рабіць нельга. Ва ўсе
часы і ва ўсіх народаў гэта забаронена. Гэта ж проста антычалавечна. Прычым
людзі мусілі рызыкаваць сваім жыцьцём для затрыманьня злачынцы. Супрацоўнікі
міліцыі й іншых сілавых структур павінны гэта рабіць, гэта іх службовы абавязак.
А іншыя грамадзяне гэта рабіць не павінны і выкарыстоўваць іх ніяк
нельга”.
Адносна магчымых вынікаў гэтага судовага
працэсу Мечыслаў Грыб сказаў:
“Я прайшоў усе судовыя
інстанцыі, і я сёньня беларускім судам проста ня веру. Я лічу, што сёньня ў нас
няма аб’ектыўнага і незалежнага суду. Суд будзе рабіць тое, што яму сказалі
зьверху. А ў нас яшчэ працягваюцца тыя савецкія часы, калі ўся праваахоўная
сыстэма і суды падтрымліваюць адзін аднаго. Таму я ня ведаю, што суд можа
вырашыць”.
20.06.2008 13:13
Алесь Дашчынскі
* * *
А. Воўчак: ёсьць міліцэйская кругавая парукаПраваабаронца Алег Воўчак лічыць, што да справы трэба было далучаць вышэйшае начальства, адказнае за прыняцьце гэтага рашэньня — перакрыць машынамі дарогу.
“Бо супрацоўнікі ДАІ маглі пайсьці на такі крок пасьля ўзгадненьня з кіраўніцтвам, прынамсі з кіраўніцтвам Менскага абласнога ўпраўленьня міліцыі. За такія паводзіны ў нармальнай краіне здымаюць міністра ўнутраных спраў.
Нават калі вышэйшым начальнікам не прад’явілі абвінавачаньня, то яны мусяць выступаць галоўнымі сьведкамі на працэсе. І калі гэтых службовых асобаў ня будзе, то суд можна лічыць неаб’ектыўным. Нам жа трэба разабрацца, ад каго ішла гэтая каманда, як гэта ўсё адбывалася. А ня проста — хто там з шарагоўцаў быў і перакрываў гэты рух.
А тут я думаю, што суровым суд ня будзе. Усё роўна існуе такая міліцэйская кругавая парука і будзе ісьці ціск, пэўнае такое лобі.
Але шмат што залежыць ад абароны і ад таго, як салідарна будуць трымацца пацярпелыя”.
20.06.2008 12:23 Алесь Дашчынскі
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме