16:00 04.06.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СЯКЕРА ПАД ЛАВАЙ
Прэса, асабліва замежная, працягвае знаходзіць сякеру пад лавай. Намер
беларускіх уладаў улучыць ў Цэнтарвыбаркам колькі там апазыцыянэраў з дарадчым
голасам называюць ні многа ні мала сэнсацыяй.
Эмоцыі
аглядальнікаў-нэафітаў сьведчаць як мінімум пра дзьве
рэчы.
Па-першае, Менску ўдалося-такі гэтай
дэклярацыяй пусьціць пыл у вочы.
Па-другое, удзел
прадстаўнікоў апазыцыі ў дзейнасьці ЦВК падчас парлямэнцкай кампаніі 2004 году
аказаўся такім малавыніковым і нерэзанансавым, што пра гэты прэцэдэнт, лічы, усе
забыліся. Ня толькі шараговая публіка, але і бальшыня назіральнікаў
:)
Між тым тады, у 2004-м, у склад ЦВК з правам
дарадчага голасу былі ўлучаныя прадстаўнікі шэрагу партыяў, у тым ліку БНФ, АГП,
БСДГ, "Народнае Грамады"... У паседжаньнях пад кіраўніцтвам спн.
Ярмошынай бралі ўдзел такія даволі вядомыя фігуры з альтэрнатыўнага лягеру, як
Пліска, Нісьцюк, Бяляцкі. Аднак іхнія філіпікі, як няцяжка было прадбачыць,
аказаліся гарохам аб сьценку.
"Амаль што
гарохам аб сьценку, — удакладніў у размове са мной Алесь Бяляцкі. — Нейкі
мінімальны эфэкт быў. З намі мусілі пагаджацца, калі мы паказвалі на відавочныя
парушэньні заканадаўства. Усё ж там юрысты… Удалося, напрыклад, адстаяць
некаторых несправядліва "зрэзаных"
кандыдатаў".
Карацей, рэзюмуе суразмоўца, сэнс
удзельнічаць быў: гэта ўсё ж неяк напружвала, дысцыплінавала тых, хто прымаў
рашэньні. Хаця — вы ж самі разумееце: ЦВК фізічна ня лічыць бюлетэні, а мае
справу ўжо з той арытмэтыкай "элегантных перамогаў", што сьцякаецца з
акругаў.
Цяжка спадзявацца, што "дубаль два" акажацца
болей плённым у сэнсе ўзьдзеяньня на вынікі кампаніі. І ўсё ж апазыцыі варта
ўкліноўвацца ў любую шчыліну ўладнае піраміды. Чакаць, пакуль дазволяць змагацца
за ўладу па джэнтльмэнскіх правілах, можна да скону
веку.
Аляксандар
КЛАСКОЎСКІ http://www.nn.by/
13:53, 4
чэрвеня 2008
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме