12:30 06.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Маслоўскі: Галоўнае – гэта людзі!
З дванаццаці магчымых кандыдатаў на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі, якія заявілі аб сваёй рашучасці, двое належаць да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Сваю пазіцыю адносна выбараў партыя абвесціць на з'ездзе, але ўжо сёньня першы намеснік старшыні партыі разважае аб рэсурснай базе арганізацыі.
Генеральны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мечыслаў Грыб і намеснік старшыні Валер Фралоў заявілі аб сваіх намерах прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі. Нягледзячы на тое, колькі будзе кандыдатаў ад партыі, першы намеснік старшыні Ігар Маслоўскі ўпэўнены, што структура зараз мусіць аб'ядноўваць вакол сябе людзей, бо гэта асноўны рэсурс:
– Людзі перад усім! І гэта паказала наша гісторыя: на апошніх прэзідэнцкіх выбарах толькі дзякуючы людскому рэсурсу мы сабралі звыш 150 тысяч подпісаў - фактычна як уся кааліцыя за „адзінага”. Вось гэта галоўны рэсурс! Другі рэсурс – гэта наша сацыял-дэмакратычная ідэя! Ідэя свабоды, роўнасці, справядлівасці і салідарнасці – яна актуальная для ўсяго свету. Людзі хочуць быць між сабою роўнымі ў правах, людзі хочуць справядлівасці.
Кіраўнікі левых сілаў краіны на гэтым тыдні правялі сустрэчу, у выніку якой з’явілася рэальная магчымасць вылучэння адзінага кандыдата ад левых сілаў Беларусі.
Ян Бязручка,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме