13:46 10.04.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў прапануе паставіць у Магілёве помнік Цішку Гартнаму
Ігар Барысаў прапануе паставіць у Магілёве помнік Цішку Гартнаму
04 красавік 2017, 14:08Эскіз помніка Цішку Гартнаму. Аўтар — магілёўскі мастак Базыль Камароў
Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў дамагаецца ад магілёўскіх чыноўнікаў дазволу на ўсталяваньне помніка Цішку Гартнаму.
«У чыноўнікаў павінна быць разуменьне, што Магілёў — беларускі горад»
Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў прапанаваў Магілёўскаму гарвыканкаму тры пляцоўкі, на адной зь якіх, на ягоную думку, трэба паставіць помнік Цішку Гартнаму. Свой зварот да службоўцаў сацыял-дэмакрат дапоўніў эскізам помніка. На помнік, кажа партыец, грошы будуць зьбірацца грамадою.
Ігар Барысаў
«У горадзе няма помнікаў нацыянальным дзеячам. Цішка Гартны, на маю думку, асоба нумар адзін, чыё імя мае быць ушанаванае і ўвекавечанае. У чыноўнікаў павінна быць разуменьне, што Магілёў — беларускі горад з помнікамі нацыянальным дзеячам», — аргумэнтуе сваю пазыцыю Ігар Барысаў.
«Я не прашу ва ўлады грошы, а толькі дазволіць устаноўку помніка. Тапанімічная камісія ўжо дала дазвол, — кажа партыец. — Цяпер слова за камісіяй у пытаньнях архітэктуры і горадабудаўніцтва. Эскіз помніка пададзены; месцы, дзе ён можа быць устаноўлены, вызначаныя. Як толькі ўсё будзе ўзгоднена, створым фонд для збору сродкаў. Будзем зьбіраць грошы на помнік, як той казаў, усёй грамадою».
Раней тапанімічная камісія пры гарвыканкаме пазытыўна паставілася да Цішку Гартнаму.
У звароце актывістам прапанавалі тры патэнцыйныя месцы, дзе помнік Гартнаму быў бы дарэчным: у цэнтры гораду, непадалёк ад будынка аблвыканкаму; на вуліцы, названай у гонар пісьменьніка і дзяржаўнага дзеяча, а таксама на вуліцы Сурганава, якая вядзе да сымбалічнага месца пахаваньня Зьмітра Жылуновіча (Цішка Гартны — літаратурны псэўданім).
Дакладнае месца пахаваньня Зьмітра Жылуновіча невядомае. На ўскрайку Пячэрскага лесапарку ў 1989 годзе сябры мясцовай філіі «Мартыралёг Беларусі» паставілі памятны знак літаратару і палітыку. Гэтая мясьціна і лічыцца сымбалічнай магілай Цішкі Гартнага. Непадалёк ад яе — вар’ятня, дзе ў 1937 годзе загінуў Зьміцер Жылуновіч.
Вуліца імя Цішкі Гартнага знаходзіцца на ўскрайку гораду, у адным са спальных раёнаў. Таблічкі з назвай вуліцы — на расейскай мове. Інфармацыйнай дошкі са зьвесткамі пра дзеяча савецкай Беларусі няма. Вуліца імя гэтага пісьменьніка і дзеяча зьявілася ў Магілёве неўзабаве пасьля звароту Ігара Барысава.
* * *Магілёўскі скульптар Базыль Камароў стварыў эскіз бюста Цішкі ГартнагаМагілёўскія сацыял-дэмакраты прапанавалі гарадскім уладам эскіз і месцы ўстаноўкі бюста літаратару і дзяржаўнаму дзеячу БССР Цішкі Гартнаму (Зміцеру Жылуновічу).
Нагадаем, што ў жніўні 2016 года камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны пры Магілёўскім гарвыканкаме падтрымала ініцыятыву мясцовых сацыял-дэмакратаў ўсталяваць у горадзе помнік Цішкі Гартнага. Месца ўстаноўкі і эскіз помніка павінны прайсці разгляд і ўзгадненне на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама.
31 сакавіка сацыял-дэмакраты прадставілі гарадскім уладам эскіз бюста і пастамента выдатнаму дзеячу, падрыхтаваны магілёўскім скульптарам Базылём Камаровым. Актывісты таксама прапанавалі тры варыянты ўстаноўкі помніка – на скрыжаванні бульвара Леніна і праспекта Міра, на вуліцы Сурганава, а таксама на скрыжаванні вуліц Цішкі Гартнага і Грунвальдскай ў мікрараёне Казіміраўка паблізу Мінскай шашы.
Як паведаміў першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, на працягу двух месяцаў прапановы будуць разгледжаны і ініцыятараў запросяць на прэзентацыю. Палітык таксама адзначыў, што стварэнне і ўстаноўка помніка будзе ажыццяўляцца з пазабюджэтных сродкаў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме