11:30 09.09.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў: Узровень супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой будзе толькі пашырацца
– Палітычныя настроі як і былі ў мінулым годзе, так і засталіся ў гэтым. Адзінае, што яны прыхаваныя і не так ярка выражаюцца, таму што людзі знаходзяцца пад пераследам і шмат хто пачаў думаць пра сваю ўласную бяспеку, а другі момант – мы бачым кансалідацыю рэжыму. І тое, што адбываецца ў школе можна назваць толькі палітызацыяй. Мы бачым, што з’яўляюцца палітрукі, ваенрукі, бацюшкі маюць доступ да ўваходу ў свецкія ўстановы. Таму па такім сцэнару разіваецца цяперашні палітычны праект. Гэта пачатак шляху. У мінулым годзе быў прызначаны Веніамін кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы, за год ён паказаў, што можа быць лаяльным. Фактычна, як бонус, праваслаўным святарам адкрываюць магчымасць для вядзення духоўных гурточкаў па выхаванню дзяцей у адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй. Трэба разумець, што беларускае грамадства ў цэлым агнастычнае. З Расеяй, Украінай, або Польшчай яго вельмі складана параўнаць, таму што заўсёды, калі прыязджаюць людзі з іншых краін у Беларусь кідаецца ў вочы, што Беларусь – свецкая дзяржава. Царква аддзелена ад дзяржавы. Зараз такое складана будзе казаць. Мы бачым, што падпісана супрацоўніцтва паміж МУС і царквой і я думаю, што гэты ўзровень супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой будзе толькі пашырацца.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме