11:16 04.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў: “У партый павінна быць дзяржаўнае фінансаванне”
Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады ) Ігар Барысаў распавёў “Народнай Волі” пра фінансавыя складанасці ў арганізацыі.
Ігар Барысаў, фота racyja.comІгар Барысаў зусім нядаўна, ён змяніў на гэтай пасадзе Ірыну Вештард. Барысаў быў абраны старшынёй 11 сакавіка на чарговым справаздачна-выбарчым з’ездзе партыі.
— Пачаў разбірацца з партыйнай гаспадаркай і зразумеў, што праблем хапае, — кажа новы лідар БСДП (Грамада). — Не хапае фінансавых магчымасцей, таму даводзіцца сябе вельмі моцна абмяжоўваць.
Я ўвогуле лічу, што і ў нашай партыі, і ў астатніх павінна быць дзяржаўнае фінансаванне. Толькі тады можна казаць пра наяўнасць партыйнага апарата, які б кожны дзень рабіў арганізацыйную працу, нешта планаваў, думаў пра будучыню Беларусі, рыхтаваўся да выбарчых кампаній. На жаль, пакуль мы працуем, як аматары. Бо, калі рабіць усё прафесійна, то людзі павінны працаваць на стаўках. Але ж сёння маем тое, што маем. І працуем у тых умовах, якія ёсць.
— А навошта дзяржаве фінансаваць апазіцыйныя партыі?
— У любой цывілізаванай дзяржаве павінны існаваць арганізацыі самых розных форм — і апазіцыйныя, і неапазіцыйныя. І, калі падтрымліваць адных, а другім даваць ад варот паварот, то пра якое будаўніцтва партыйнай сістэмы мы кажам? Думаю, уладам трэба ўжо даўно перастаць шукаць ворагаў з ліку розных недзяржаўных структур, у тым ліку, і апазіцыйных партый. Трэба наадварот нейкім чынам інтэграваць іх у палітычную сістэму Беларусі. Вось у такім выпадку мы можам казаць пра агульную згоду, кансенсус і нацыянальную палітыку.
Важна разумець таксама, што, калі дзяржава будзе фінансавць палітычныя партыі, то гэта не беларускі кіраўнік са сваёй кішэні будзе даваць грошы, а падаткаплацельшчыкі прафінансуюць плюралізм ідэй.
— Ці не атрымаем мы ў выніку такога фінансавання “кішэнную” апазіцыю, бо, як кажуць, хто плаціць, той і заказвае музыку?
— Пытанне палягае ў тым, якую пазіцыю вызначыць для сябе араганізацыя. Напрыклад, так званая “канструктыўная апазіцыя” гатова інтэгравацца ў дзяржаўную сістэму і спяваць дыфірамбы дзеючай уладзе.
Мы да такой апазіцыйнай групы не належым і не кажам, што чорнае — гэта белае. Мы не скачам пад дудку улады, але гэта не азначае, што нашай партыі з-за ўласнай пазіцый няма месца ў існуючай палітычнай сістэме.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме