09:46 06.09.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў: Створым Будучыню разам!
Ігар Барысаў: Створым Будучыню разам!Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (Грамады) тлумачыць, навошта партыяідзе ў парламенцкую выбарчую кампанію, а таксама заклікае далучацца да каманды сацыял-дэмакратаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.Навошта ісці на выбары, калі іх няма?А мы і не кажам пра тое, што яны ёсць. Мы кажам пра выбарчую кампанію, якая для нас усклаўшыхся ўмовах з’яўляецца свайго кшталту акном магчымасцяў.Мы бачым, як з кожным годам звужаюцца магчымасці для ўдзелу апазіцыі ў любога кшталтуактыўнасці.З гэтага года, пасля прыняцця Саўмінам пастановы №49, якая ўвяла расцэнкі на аплатупаслугаў міліцыі ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў мерапрыемстваў, быў фактычнапастаўлены крыж на вулічнай актыўнасці. Сарваны “Чарнобыльскі шлях”, святкаванне Дняпрацы, рэлігійныя хросныя хады і іншыя грамадскія актыўнасці. Дагэтуль цягнуцца суды зміліцыяй за Дзень Волі, якая, на маю думку, вырашыла зарабіць грошы і на без таго бедныхдэмакратах выставіўшы рахунак за свае паслугі ў два разы большы ад першапачатковага.Таму выбарчая кампанія – гэта легальны спосаб кантактаваць з выбаршчыкамі, дэкларавацьсвае каштоўнасці і праграмныя тэзісы, стаяць пад нашымі нацыянальнымі сцягамі,мабілізаваць сваіх прыхільнікаў, папоўніць шэрагі партыі за кошт новых актывістаў, зрабіцьарганізацыю больш пазнаваемай, арганізаваць назіранне за выбарамі і паказаць, што іх няма іданесці гэтую інфармацыю да як мага большай колькасці грамадзян.Але ўсё роўна частка апазіцыі за ўдзел у выбарах вас будзе называць спарынг-партнёрамі. Што скажаце на гэты конт?Тая частка апазіцыі, якая мае легальныя арганізацыі (за выключэннем КХП-БНФ) заявіла,што ідзе ў выбарчыю кампанію, а тая частка апазіцыі, якая не мае легальных структур будзеспрабаваць вылучыць сваіх прадстаўнікоў альбо праз легальныя структуры, альбо хацела быгэта зрабіць самастойна, аднак не можа.Таму найлепшая пазіцыя для іх – гэта крытыка сваіх апанентаў, каб паказаць сваювыключнасць. Сабраць 1000 подпісаў ва ўмовах калі няма свабодных і справядлівых выбараўзначна складаней, а для некаторых і проста немагчыма, бо гэта цяжкая і складаная праца,якая нівеліруецца вынікамі галасавання.Таму вылучыць кандыдатаў з’ездам партыі куды прасцей, чым сабраць 1000 подпісаў. Угэтым і заключаецца моц партыі.Акрамя таго для нас вельмі важны тэлеэфір, які прадастаўляецца зарэгістраванымкандыдатам у дэпутаты. Гэта, бадай, адзіная легальная магчымасць, калі ты не сапраўдныспарынг-партнёр улады, патрапіць на дзяржаўнае тэлебачанне і атрымаць больш шырокуюадыторыю.Чаго хочаце дамагчыся сваім удзелам у выбарчай кампаніі?Хочам сабраць пад сваімі партыйнымі сцягамі неабыякавых грамадзян, у якіх баліць душа заБеларусь, за тое, да чаго мы дакаціліся і гатовых актыўна ўдзельнічаць у палітычныхпрацэсах, каб мяняць краіну эвалюцыйным шляхам да лепшага.Мы прапаноўваем актыўным грамадзянам далучацца да нашай партыі і станавіццакандыдатамі ў дэпутаты ад нашай партыі, уваходзіць у склад участковых выбарчых камісій,быць назіральнікамі на выбарах.Час на гэта яшчэ ёсць. 22 верасня ў нас адбудзецца з’езд, на якім мы і вылучым усіхжадаючых кандыдатамі ў дэпутаты.Калі людзі падтрымліваюць платформу сацыял-дэмакратаў, праграмы прынцыпаў і дзеянняў,а таксама гатовы ў межах Статута партыі ўдзельнічаць ва ўнутрыпартыйным жыцці – іхмесца з намі.Калі іх пакрыўдзіла ўлада і яны хочуць пра гэта расказаць з экранаў тэлевізараў – мыдапаможам у гэтым і ў іх будзе 5 хвілін славы. Не толькі грамадзяне, аднак і ўлада пачуе іх.Калі людзі хочуць пераканацца, што ў нас няма выбараў – мы прапаноўваем ім увайсці ўсклад участковых выбарчых камісій альбо стаць назіральнікамі і сваімі вачамі ўбачыць якадбываюцца так званыя выбары. Калі чалавек пераканаецца ў гэтым, то ён данясе гэтуюінфармацыю ўсяму свайму атачэнню і расплюшчыць вочы тым, хто яшчэ давярае ўладзе.Ці лічыце, што людзі адгукнуцца на ваш заклік?Калі яны хочуць зменаў, калі хочуць жыць у нармальнай еўрапейскай дэмаратычнай краінеса стабільным заканадаўствам і правамі чалавека, то так, абавязкова адгукнуцца.Грамадства ў цэлым ужо апераджае ў сваім развіцці нашую ўладу. Улада толькі што іспрабуе стрымаць развіццё грамадства сваімі законамі.За гады незалежнасці людзі навучыліся адпачываць, вандраваць, лічбазаваліся, нехтасамастойна накапіў свой капітал і навучыліся параўноўваць што не так у Беларусі. Акрамятаго, на змену “гомасавецікусу” прыходзіць зусім іншы чалавек, з зусім іншымікаштоўнасцямі і патрабаваннямі па пірамідзе Маслоў.Як бы ўлада не спрабавала стрымаць гэтыя працэсы – яны незваротныя – ідзе глабалізацыя іеўрапеізацыя натуральным чынам. Калі да гэтага далучыць дзяржаўныя тэлеканалы праз трымесяцы Беларусь стане не расійскай калоніяй і не запаведнікам Савецкага саюза, анармальнай краінай са сваім тварам і асаблівасцямі.Аблічча дыктатуры не дае беларусам дагэтуль узняцца ў поўны рост і ганарліва ўзняцьгалаву. Аднак гэта далёка не азначае, што так будзе заўсёды. Працэсы ўжо пайшлі і ўладзеўжо час задумацца не як праз гвалт утрымліваць уладу, а як сысці без фатальных наступстваўдля сябе, бо выплеск усіх эмоцый і пазіцый звычайна адбываецца ў парламенце і мясцовыхСаветах, а не на плошчах і мітынгах. Гэта крайняя форма. Чым даўжэй у нас няма ўключэннеграмадзян у працэс прыняцця рашэнняў і прадастаўленне іх інтарэсаў палітычныміарганізацыямі, тым хутчэй накапліваецца крытычная маса. Калі яна накопіцца і выбухнецьнам нічога не застанецца як далучыцца да гэтага.За апошнія паўтары гады мы зрабілі шмат чаго – намі распрацавана рэформа судовайсістэмы, падрыхтаваны свой праект Канстытуцыі, пры Мінюсце ішла праца надзаконапраектам “Аб палітычных партыях” (нас уключылі ў рабочую групу), зменах уВыбарчы Кодэкс, зменах заканадаўства аб сацыяльна-небяспечным становішчы (зменыадбыліся вельмі карысныя і не выключаю, што пасля нашых прапаноў), ідзе праца надрэформай пенсійнай сістэмы, а таксама неўзабаве пачнецца праца над законапраектам паўвядзенне інстытута амбуцманства (адказных за правы чалавека ў Беларусі). Ёсць напрацоўкіпа іншых напрамках.Калі людзі гатовыя прымаць удзел у гэтай працы і гатовыя падзяліцца сваім бачаннемрэформаў, то мы будзем радыя іх выслухаць, прыняць іх прапановы, уключыць іх напрацоўкіў свае праграмныя дакументы.Беларусь павінна стаць краінай магчымасцяў і будучыню мы павінны ствараць разам!Як думаеце, ці прапусціць улада каго-небудзь з вашай партыі ў дэпутаты?Я не думаю, што гэта здарыцца. За ўвесь час нашага існавання мы яе не хвалілі і непадыгрывалі ёй. Мы называлі рэчы сваімі імёнамі і не спрабавалі паказаць, што дыктатуры –гэта брэнд. Дыктатура – гэта дыягназ для палітычнай сістэмы, які варта лячыць. Кажу гэта,не толькі як палітык, аднак і як палітолаг.Шмат хто спрабуе спадавацца ўладзе і паказаць сваю прыхільнасць да яе, быць такімвегетарыянскім апазіцыйнерам, ці адкрытым спарынг-партнёрам. Некаторыя робяць усё, кабспадабавацца і быць прынятым, аднак усё гэта выглядае крывадушна.Людзі ўсе гэтыя заігрыванні бачаць і гэта не спрыяе ўмацаванню іміджу ні чалавеку, ні ягоарганізацыі.Найлепшая пазіцыя – адкрытая пазіцыя і мы яе прытрымліваемся!______Падтрымаць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду) можна ахвяраваўшысродкі на партыйны рахунак.Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)УНП102310714Філіял №529 «Белсувязь» ААТ "АСБ "Беларусбанк",бягучы (разліковы) рахунак №BY73AKBB30150915300115500000 (код валюты 933).г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 56БІК AKBBBY21529
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме