06:16 09.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў: "Школа і садок на Златавустоўскага - гэта стратэгічныя аб'екты, якія неабходны раёну"
Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў лічыць, што сацыяльныя аб'екты ў Магілёве не паспяваюць за ростам дамоў у новых мікрараёнах.
- Дамоў на вул. Златавустоўскага і вул.Цярохіна набудавалі шмат, аднак ні школы ні садка не пабудавалі дагэтуль. Жыхарам новага раёна прыходзіцца траціць процьму часу, каб завадзіць дзяцей у іншыя садочкі і школы, якія раскіданы ў межах усяго горада. Гэта нязручна і адымае шмат часу, - кажа сацыял-дэмакрат.
Каб вырашыць пытанне з мёртвай кропкі быў утвораны аргкамітэт з ліку мясцовых жыхароў раёна, які распачаў збор подпісаў за будаўніцтва садка і школы.
- Гэта першы збор подпісаў пад нашай ініцыятывай на новым раёне. Паводле нашай ацэнкі ў цэнтры двара, які ахоплівае больш за 20 дамоў, мусяць як раз такі і размяшчацца гэтыя сацыяльныя аб'екты, але іх няма, хоць некаторыя дамы ўжо зданы ў эксплуатацыю некалькі год назад. У цэнтры двара - пустыр. Хацелася, каб там былі школа і сад, а не хмарачосы і гандлёвыя цэнтры, - кажа Ігар Барысаў.
Намеснік старшыні БСДП лічыць, што калі ўлада зацікаўлена ў тым, каб гараджане давалі станоўчы прырост насельніцтва - трэба ствараць адпаведную інфраструктуру.
- Маладых сем'яў на раёне шмат. Некаторыя з іх думаюць пра другога і трэцяга дзіця. Калі ж не будзе інфраструктуры і трэць дні будзе займаць працэс адвозу і забірання дзіця з садка, то не кожны з маладых бацькоў адважыцца на павелічэнне сваіх сем'яў. Горад павінен быць для грамадзянаў і мусціць быць зручным, а чыноўнікі мусяць ствараць для гэтага усе ўмовы , - гаворыць Ігар Барысаў.
Трэба адзначыць, што ініцыятарамі кампаніі "Утульны горад" сталі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, а таксама грамадзянская ініцыятыва "Грамадскі магістрат". У межах кампаніі плануецца актывізаваць вырашэнне пытанняў у не менш чым 200 праблемных магілёўскіх дварах.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме