10:15 03.01.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Барысаў: Праект Канстытуцыі не адпавядае чаканням беларускага народа

Ігар, як пракаментуеце праект, які быў апублікаваны дзяржаўнымі СМІ?

Якія змены прапануе зрабіць улада?

Акрамя таго, прапануецца абмежаванне на ўдзел у выбарах для тых, хто пэўны час жыў у іншай краіне – кандыдат на пасаду Прэзідэнта павінен пражываць на тэрыторыі Беларусі цягам апошніх 20 год. Гэта фактычна накіравана на тых, хто вымушаны быў з’ехаць з Беларусі за апошнія 1,5 гады.

Ці ўзвысіцца ў новым праекце Канстытуцыі роля палітычных партый?

Што дзяржава гарантуе працоўным?

Ёсць яшчэ адзін дадатак, дзе бацькі абавязаны рыхтаваць дзяцей да грамадска карыснай працы. Гэта шырокая фармулёўка. Пакуль не зразумела, што яна мае на ўвазе, але зразумела, што яна стане фармальнай нагодай, каб прыцягваць да адказнасці бацькоў за дзеянні дзяцей.

Асобным пунктам прапісваецца, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічнай перамозе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Беларусі гэты пункт выглядае крыху дзіўнаватым, бо Беларусь была ўцягнута ў Другую сусветную вайну ў 1939 г., а ВАВ гэта ўсяго толькі яе частка. Таму бачым, што гэта робіцца невыпадкова, а каб праваахоўным структурам развязаць больш рукі і пераследваць за гістарычныя даследванні, якія не адпавядаюць агульнай ідэалагічнай лініі. Фактычна пад гэта можна падвесці забарону на ўжыванне бел-чырвона-белага сцяга, бо раней афіцыйная прапаганда ўжо лямантавала, што нацыянальны сцяг выкарыстоўвалі калабарацыяністы, хоць доказаў гэтаму няма.

Што з нашым бяз’ядзерным статусам?

Па-другое, зніжаецца роля Прэм’ер-міністра. В.а. кіраўніка дзяржавы становіцца, у выпадку адсутнасці Прэзідэнта, старшыня Савета Рэспублікі. У дадзеным выпадку гэта больш пра пытанне персанальнага даверу, бо цяперашняй кіраўнічкай Савета Рэспублікі з’яўляецца Наталля Качанава, а гэтаму чалавеку давярае Аляксандр Лукашэнка. Хоць пры дэмакратыі гэта неблагая норма.

Калі казаць з пазіцыі сацыял-дэмакратаў, то скасоўваецца тлумачэнне існуючай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы. Выкрэсліваецца, што тэрыторыя дзеліцца на раёны, гарады, вобласці і іншыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Гэта дае магчымасць правесці рэформу і прыняць новы закон аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным абладкаванні. Мы маем такую канцэпцыю.

Могуць удзельнічаць у галасаванні асобы, якія знаходзяцца пад вартай. Раней права галасаваць у гэтай катэгорыі асобаў было абмежавана. Цяпер за кошт іх можна забяспечваць дадатковую яўку.

Праца Палаты прадстаўнікоў адбываецца ў адну сесію, 10 з 12 месяцаў на год. Раней на год было дзве сесіі. Цяжка сказаць добра гэта ці дрэнна, бо ў ідэале законы павінны прымацца неперарыўна.

Таксама ўводзіцца магчымасць уносіць змены ў першы раздзел Канстытуцыі без рэферэндума. Гэта цяжка назваць станоўчым момантам, бо фактычна раздзел каштоўнасцяў можна мяняць у залежнасці ад персоны, якая кіруе краінай.

Тое, што ні старая, ні новая Канстытуцыя не аблягчаюць жыццё грамадзян. Людзі чакалі зменаў, а атрымаюць рэакцыйныя змены з яшчэ большай канцэнтрацыяй улады. Тым больш ведаючы, што “не да законаў” зараз - “не да законаў” будзе і пасля і ўсё гэта выглядае як унутраныя правілы пераразмеркавання ўлады ўнутры наменклатуры, аднак з гэтых працэсаў (стварэнне альтарнатыўных праектаў, шырокае абмеркаванне існуючага, вылучэнне ў камісіі і назіранне, свабодны і справядлівы падлік галасоў) выключаны грамадзяне і палітычныя партыі.

Адным словам нічога добрага нас у гэтай рэдакцыі Канстытуцыі не чакае. Уплываць на яе прыняцце ніхто не можа, бо пад выглядам контррэвалюцыі ўлада прасоўвае патрэбныя для яе змены.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме