15:46 20.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігар Барысаў: “НАШ Магілёў” будзе жыць



Ігар Барысаў: “НАШ Магілёў” будзе жыць

Увагу да мяне, як да журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) міліцыянты, як і супрацоўнікі мясцовых спецслужбаў, праяўляюць даўно. І тое не дзіва – трэба ж падтрымліваць канстытуцыйнасць дзеючага рэжыма любымі сродкамі. Апазіцыя ж у канцэпцыі існуючага дзяржаўнага ладу з’яўляецца ўнутраным ворагам, а вораг мусіць быць альбо пад кантролем, альбо расціснуты.

Але гэтым разам міліцыянты вырашылі пайсці далей і распачалі праверку па выніках публікацыі, як на дырэктара ААТ “Стужка”, так і на мяне. Да мяне прыйшлі з санкцыяй пракурора на агляд памяшкання, канфіскавалі тры кампутары, затым міліцыянты паехалі на офіс праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе паўтарылі тое ж самае ў тых жа масштабах – тры кампутары праваабаронцаў таксама апынуліся на праверцы ў міліцыі.

Чаму мы? Усё проста – мясцовы апазіцыйны асяродак фактычна вымер і адзінымі, хто могуць супрацьстаяць рэжыму, пісаць праўду і абараняць правы грамадзян ў краіне з’яўляюцца незалежныя журналісты і праваабаронцы.

Відавочна, што праверка зместу маіх кампутараў і кампутараў “Вясны” мела мэту выяўлення цікавага кантэнту ўжо не для міліцыі, а для супрацоўнікаў спецслужбаў.

Фактычна, тады ўсё мусіла быць скончана, аднак міліцыянты ўзяліся за самадзейнасць, бо на мяне былі патрачаны немалыя сродкі з дзяржаўнага бюджэту і я, мяркую, што ўсё гэта трэба было неяк кампенсаваць, акрамя таго, варта ж было хоць нейкім чынам вярнуць добрае імя і рэпутацыю пакрыўджанаму дырэктару. Да прыкладу – экспертыза кампутараў каштавала больш за 30 млн рублёў, лінгвістычная экспертыза – 2,5 млн. рублёў, не кажучы пра працоўны час міліцыянтаў і іншых служб, які быў затрачаны на мяне і які аплачваецца за кошт падаткаплацельшчыкаў.

У прынцыпе я разумеў, што могуць быць сюрпрызы, аднак улічваючы тое, што праверка ў межах крымінальная справы “Паклёп” была скончана, а тэрміны каб прыцягнуць мяне да адміністарцыйнай адказнасці мінулі, я пайшоў па свае кампутары.

Судовае рашэнне крыху ўсцешыла – у цяперашніх умовах гэта найлепшы спосаб спусціць справу “на тармазах”. Акрамя таго, па майму хадайніцтву ў адрас Кастрычніцкага РАЎСа было вынесена прыватнае вызначэнне – за сваю самадзейнасць гэтыя міліцыянты цяпер мусяць быць дысцыплінарна пакараны, а гэта і затрымка ў росце па службе, а таксама дэпрэміраванне. Пра выкананне мер дысцыплінарнага спагнання начальнік РАЎС мусіць даць адказ суддзі, які далучыць гэты адказ да матэрыялаў маёй справы. З гэтым адказам мушу быць азнаёмлены ў пачатку верасня.

Ужо знаёмячыся з матэрыяламі сваёй адміністрацыйнай справы, якія скаладалі каля 250 старонак я заўважыў, што ўсё адбывалася, як у лепшых традыцыях савецкіх часоў. Абураныя працоўныя масы, у асобах прадпенсійных супрацоўнікаў ААТ “Стужка”, ААТ “Стужка” – гэта менавіта тое прадпрыемства, якое выпускае “георгіеўскія” стужкі, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку і Данбаскімі тэрарыстамі, як сімвал іхнай веры ў вялікую перамогу ў барацьбе з фашызмам. Менавіта ўзброеўшыся гэтымі сімваламі адбыўся захоп Крыма і ідзе супрацьстаянне з рэгулярнай украінскай арміяй.

Нагадаем, што 13 сакавіка чацвёра супрацоўнікаў міліцыі разам з двума панятымі прыйшлі з аглядам у прыватную кватэру Ігара Барысава, дзе канфіскавалі тры кампутары, мадэм, а таксама запісную кніжку. Затым у тым жа складзе, яны наведалі магілёўскі офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе таксама забралі на экспертызу тры кампутары.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме