11:30 07.11.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ігар Барысаў: Калі не будзе небяспекі для сябраў партыі, то будзем удзельнічаць у выбарах
– Палітычным партыям у цяперашняй Беларусі рэжым Лукашэнкі якую ролю адвёў?
Быць у “шэрай зоне”, каб ні людзі, ні ўлада, ні новая апазіцыя не маглі з імі камунікаваць і ўзаемадзейнічаць. Партыя для першых неперспектыўна, бо не можна зараз праз яе нечага дасягнуць (сацыяльны ліфт, змена ўлады і г.д.) , для другіх – няма патрэбы, бо ў існуючую палітычную сістэму партыі не ўпісваюцца, а трэція для партый – небяспечныя, бо прызнаныя “экстрэмістамі”.
– Чаму рэжым не ліквідуе партыі, як няўрадавыя арганізацыі і прафсаюзы?
Магчыма чакае, што калі ў новым пакеце санкцый будзе нешта для яго дрэннае, то зможа адрэагаваць на гэта зачысткай апазіцыйных партый. А магчыма не хоча, каб партыі пасля іх афіцыйнага закрыцця папоўнілі склад Каардынацыйнай рады.
З другога боку вырашаецца пытанне з Усебеларускім народным сходам і ролі палітычных партый ва ўсім гэтым працэсе. Таму калі будзе дакладнае бачанне і партыям усё ж такі знойдуць месца ў палітычнай сістэме краіны, то не выключаю, што фармат уключанасці партый у палітычныя працэсы будзе абноўлены, у тым ліку праз перарэгістрацыю, але развязваць гэты вузер рэжыму вельмі небяспечна.
– Якой вы бачыце ролю партыяў у цяперашняй Беларусі?
У нас ёсць адна партыя ўлады. Гэта адміністрацыя прэзідэнта з яе выканкамамі. Кіруе гэтым Аляксандр Лукашэнка. На фоне гэтага маналіта любая партыя проста не ўпісваецца ў цяперашнюю палітычную сістэму. Быць у апазіцыі – быць пад ціскам і рэпрэсіямі, быць лаяльным – ствараць патэнцыйную канкурэнцыю ўнутры ўлады. Да 2020 г. роля партый была вызначана – гэта імітацыя палітычнага плюралізму праз уключанасць партый у імітацыю выбарчага працэсу. Зараз улада гэтую ролю пераасэнсоўвае, бо ў ёй ужо няма патрэбы.
– Ці варта самаліквідавацца – існуюць такія думкі?
Гэта думка тых людзей, якія лічуць, што партыі ім замінаюць у палітычнай самарэалізацыі. Мы так не думаем. У нас гадамі выкрышталізаваны калектыў аднадумцаў і ісці на такі крок – гэта ўсё-роўна, што здрадзіць калектыву.
– Якія памылкі партыямі былі зробленыя памылкі ў 2020 годзе і ці адбываецца камунікацыя з Кабінэтам Ціханоўскай цяпер. У чым сутнасьці такой камунікацыі?
Найбольшая памылка звязаная з развіццём уласных сродкаў камунікацыі. Раней у гэтым пасярэднікамі былі незалежныя СМІ, але сваіх каналаў моцна раскручаных і пазнаваемых не было. Рэжым настолькі змагаўся з партыйнай апазіцыяй з 1996 г., што перайграў сам сябе. Вынікам гэтага сталі падзеі 2020 г., бо не працаваў механізм змены ўлады праз выбары. Партыі ў тых падзеях не прымалі ўдзелу, аднак адрэагавалі правядзеннем у верасні 2020 г. круглага стала з удзелам 10 партый, дзе была прынята сумесная рэзалюцыя аб спыненні гвалту, вызваленні ўсіх затрыманых, правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў праз 6 месяцаў. Гэта дорага каштавала некаторым – шмат хто пасля атрымаў афіцыйныя папярэджанні ад Мінюста, а адзін кіраўнік партыі ўвогуле пазбавіўся сваёй пасады. Гэта быў адказ на тое, што і партыі не могуць быць суб’ектамі для перамоваў паміж уладай і народам.
У нас няма камунікацый з тымі, хто афіцыйна прызнаны ўладай “экстрэмістамі”.
– Калі партыі захаваюцца, то ці будуць яны ўдзельнічаць у выбарах 2024 году. Тое, ці абмяркоўваецца ў партыях?
Так, мы пра гэта гаворым. У адпаведнасці з нашым стратэгічным планам мы гатовыя ўдзельнічаць у наступных выбарах. Удзел у выбарах - гэта сутнасць любой палітычнай партыі. Але калі будзе небяспека для нашых сябраў, якія будуць вылучацца ў камісіі, кандыдатамі, назіральнікамі, то мы вызначымся з пазіцыяй з улікам сітуацыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
30 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |