17:15 26.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
22 красавіка ў Мінску адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Старшынявала на пасяджэнні Ірына Вештард. Быў разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў. Так, генеральным сакратаром (кіраўніком спраў) партыі таемным галасаваннем зноў абраны Мечыслаў Грыб. Адбылося абмеркаванне ўдзелу партыі ў маючых адбыцца сёлета выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама была разгледжана сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне. Па гэтых пытаннях Цэнтральны Камітэт БСДП прыняў адпаведныя рэзалюцыі (прыведзены ніжэй).
Рэзалюцыя па выбарах
Партыйным арганізацыям і сябрам БСДП:
1. Прыкласці максімальныя намаганні па вылучэнні сябраў БСДП у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі сістэмы назірання за парламенцкімі выбарамі.
2. Выкарыстоўваць парламенцкія выбары як інфармацыйную і мабілізацыйную кампанію для павышэння рэйтынгу БСДП, прыцягнення новых сябраў і прыхільнікаў.
3. Сканцэнтраваць усе магчымыя рэсурсы на асобных выбарчых акругах для данясення нашай альтэрнатыўнай пазіцыі па рэфармаванні палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы да грамадзян Беларусі, шляхам вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП.
4. Падтрымаць кампаніі іншых кандыдатаў ад дэмакратычных сіл, а таксама кампаніі палітычных сілаў у тых выбарчых акругах, дзе адсутнічае рэальная альтэрнатыва дзейнай уладзе.
5. Рашэнне аб канчатковым фармаце ўдзелу ў парламенцкай кампаніі з улікам палітычнай сітуацыі ў краіне прыняць рэгіянальнымі структурамі БСДП, а пры неабходнасці ЦК або з'ездам БСДП.
22 красавіка 2012г.
* * *
Рэзалюцыя па сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне
Галоўнымі праблемамі у краіне з'яўляецца падзенне ўзроўню жыцця насельніцтва, адсутнасць дыялогу улада - грамадства, наяўнасць палітвязняў, парушэнне правоў чалавека.
Мы лічым, што прычынамі падзення ўзроўню жыцця нашых грамадзян сталі наступныя фактары:
- Неэфектыўная сістэма кіравання і адсутнасць волі кіраўніцтва краіны да правядзення палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформ у Беларусі;
- Неапраўданыя бюджэтныя выдаткі на бюракратычны апарат і іншыя структуры;
- Неапраўданыя выдаткі на падтрымку нерэнтабельных вытворчасцей;
- Адсутнасць рэальнай палітычнай канкурэнцыі, сумленных і свабодных выбараў;
- Непаслядоўная знешняя палітыка, у асаблівасці з краінамі ЕС.
Нажаль, урад не прадставіў яснай і выразнай праграмы выхаду з цяперашняга крызісу і не прымае рэальных мер па абароне сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян. Практычныя штодня растуць цэны на тавары і паслугі. Замест рэальнага рэфармавання палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы дзяржава абмяжоўваецца продажам дзяржуласнасці і імкнецца займець чарговыя крэдыты. У той жа час дзяржаўны доўг складае каля 13 мільярдаў даляраў, а валавы знешні сукупны доўг дасягае парадку 34 мільярдаў даляраў. На нашу думку такі падыход можа толькі на непрацяглы час мінімізаваць наступствы крызісу, а затым яшчэ больш пагоршыць сітуацыю ў краіне.
БСДП абураная прапановай асобных службовых асоб аб увядзенні дадатковых збораў з насельніцтва пры наведванні паліклінік. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, кожны грамадзянін мае права на бясплатнае ахову здароўя.
Мы таксама абураныя адмовай дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь распрацаваць і прыняць прапанаваны намі закон, які гарантуе кампенсацыйныя выплаты па рублёвых укладах за 2011 год у сувязі з 180% дэвальвацыяй беларускага рубля.
БСДП заклікае Урад Беларусі:
- Сесці за стол перамоваў з палітычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю для выпрацоўкі комплекснай праграмы па рэфармаванні палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь здольнай стабілізаваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё краіны;
- Вызваліць усіх палітвязняў і правесці іх поўную рэабілітацыю, адмовіцца ад практыкі падаўлення іншадумства, забяспечыць рэальную палітычную канкурэнцыю;
- Правесці свабодныя, празрыстыя і справядлівыя выбары, якія дадуць магчымасць павысіць статус Беларусі як на ўнутраным, так на міжнародных узроўнях;
- Нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім Саюзам і іншымі краінамі;
Дадзеныя меры стануць гарантам ўстойлівага развіцця Беларусі ва ўсіх сферах і прынясуць карысць і працвітанне народу Рэспублікі Беларусі.
22 красавіка 2012г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |