04:46 13.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Звыш 10-тысяч подпісаў пад зваротамі да ўлады
Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Брэста ў рамках лакальных сацыяльных кампаній здалі апошнія подпісы ў Брэсцкі гарвыканкам па пытаннях будаўніцтва новых мастоў і рамонта дарогі па вуліцы Купалы.
За чэрвень-ліпень бягучага году актывісты і прыхільнікі кампаніі "Гавары праўду" Брэста сабралі амаль 10 тысяч подпісаў. Як адзначае адзін з прыхільнікаў кампаніі Ігар Маслоўскі, цяпер трэба дамагчыся выканання неабходных працаў па ліквідацыі праблемаў:
- З жыхарамі горада мы паспрабуем дамагчыся адкрытасці, справаздачнасці ад гарадскіх уладаў па пытаннях жыллёва-камунальнага фонду, за ўсе падаткі, якія ўлады бяруць за розныя паслугі. Чалавекам, які мае ўласную грамадзянскую пазіцыю цяжка маніпуляваць.
Брэсцкія актывісты кампаніі "Гавары праўду!" ужо паспяхова скончылі дзве акцыі па зборы подпісаў: за наданне ў Мінску вуліцы імя Васіля Быкава (сабрана дзве тысячы подпісаў) і за паляпшэнне жыллёва-камунальных паслуг (сабрана звыш шасці тысяч подпісаў), цяпер да гэтага пераліку дадаліся: будаўніцтва новых мастоў (тысяча подпісаў) і рамонта дарогі па вуліцы Купалы (больш трох з паловаю тысяч подпісаў).
Ян Бязручка,Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме