18:02 20.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Зварот да Анатоля Сідарэвіча
Шаноўны таварыш Анатоль!
Мы, сябры Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), улічваючы твой вялікі досвед у партыйнай арганізацыйнай працы, у развіцці тэорыі сацыял-дэмакратычнага руху і твае напрацоўкі па гісторыі беларускай сацыял-дэмакратыі звяртаемся да цябе з пераканаўчай просьбай адклікаць сваю заяву аб выхадзе з шэрагаў БСДП і даць сваю згоду балатавацца на адну з кіраўнічых пасадаў на чарговым з’ездзе.
Разумеючы ўсю неабходнасць твайго ўдзелу ў справе стабілізацыі ўнутрыпартыйнага жыцця і станаўлення палітычнага аўтарытэту нашай з табой партыі, выказваем шчырыя спадзяванні, што ты прыслухаешся да нашай просьбы.
У сваю чаргу мы запэўніваем цябе у нашай падтрымцы тваёй дзейнасці.
Ад імя канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП
Аскірка Валянцін
Вештард Ірына
Патрэба Міхаіл
Гродна, 19 верасня 2010
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |