18:45 09.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Змена даты выбараў не паўплывае на ход кампаніі па назіранню











Прэс-рэліз

Кампаніі па назіранню за выбарамі ''Права выбару-2015''

Змена даты выбараў не паўплывае на ход кампаніі па назіранню

Каардынатары кампаніі па назіранню за выбарамі ''Права выбару-2015'' Алесь Сілкоў і Дзяніс Садоўскі перакананыя, што змена даты прэзідэнцкіх выбараў з 15 лістапада 2015 года на 11 кастрычніка 2015 года ў цэлым не паўплывае на ход кампаніі па назіранню.

- Змена даты выбараў для кампаніі "Права Выбару-2015", гэта непрыемны момант, але мы былі да яго гатовы. Прыдзецца падкрэктаваць свае планы, аднак гэта ніяк не паўплывае на нашае жаданне правесці кампанію па назіранню і паказаць беларусам, як адбываюцца выбары, - гаворыць адзін з каардынатараў кампаніі па назіранню Алесь Сілкоў.

Сілкоў таксама адзначае, што калі словы Лукашэнкі адносна таго, што ў нас ёсць Выбарчае заканадаўства і выбары павінны прайсці ў адпаведнасці з ім не будуць разыходзіцца з дзеяннямі, то гэта будзе толькі крок наперад.

Другі каардынатар кампаніі па назіранню за выбарамі ''Права выбару-2015'' Дзяніс Садоўскі лічыць перанос даты выбараў перашкодай дэмакратычным кандыдатам.

- Змена даты выбараў – гэта спроба зрабіць перашкоду дэмакратычным сілам для правядзення як мага больш эфектыўнай выбарчай кампаніі, наколькі гэта магчыма ва ўмовах Беларусі. У гэтым рэчышчы, важнасць нашай кампаніі па назіранню становіцца яшчэ большай, бо дзеянні ўлады сведчаць пра стварэнне імі дадатковых перашкодаў і я думаю, што гэтыя дзеянні будуць яшчэ больш узмацняцца, чым бліжэй будзе дата правядзення выбараў, - гаворыць Садоўскі.

Каардынатары кампаніі па назіранню за выбарамі заклікаюць усіх беларусаў больш актыўна далучацца да кампаніі незалежнага назірання, каб ведаць як адбываюцца і арганізоўваюцца выбары ў Беларусь, каб разам супрацьстаяць магчымым парушэнням і фальсіфікацыям, а таксама каб распавядаць пра падобныя факты як мага большай колькасці грамадзян.

Нагадаем, што сёння, 9 чэрвеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прапанавала правесці выбары 11 кастрычніка. Яна абгрунтавала гэтую дату тым, што для прызначэння даты выбараў не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў. Ярмошына мяркуе, што 30 чэрвеня можа стаць днём пачатку выбарчай кампаніі. У гэты дзень кіраўнічка ЦВК зверніцца на пасяджэнні да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, што раней Лідзія Ярмошына найбольш верагоднай датай прэзідэнцкіх выбараў разглядала дату 15 лістапада.

У кампанію па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый:

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух за Свабоду!”, Партыя БНФ, Партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў празпрадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме