14:30 30.09.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Жыхары вёскі Спорава адбаранілі сваё возера

Жыхарам вёскі Спорава ў Бярозаўскім раёне ўдалося дабіцца скасавання арэнды на возера Спораўскае з арандатарам Анатолем Заблоцкім. Але гэта адбылося толькі пасля трэцяга па чарзе сходу ў верасні, на якім абмеркавалі зварот да Лукашэнкі. У звароце папярэдзілі аб няўдзеле ў выбарах, калі дамова арэнды не будзе скасавана.
Па словах намесніка старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціна Лазарэнкава, які дапамагаў спараўцам вырашаць гэтае пытанне, Заблоцкага не толькі трэба пазбавіць арэнды, але і судзіць:
– Законы на гэтай тэрыторыі тычацца ўсіх грамадзян, усіх жыхароў Спорава і іншых суседніх вёсак, а ніяк не распаўсюджваюцца на аднаго Заблоцкага. Гэта пытанне ўзнікла і ніяк не вырашалася. Пытанне там не толькі ў самой арэндзе возера. Дакументы, якія ад пачатку былі падробленыя, сталі рэальнымі дакументамі і рэальна быў заключаны гэты кантракт.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |