17:00 10.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Жыхары Мікашэвічаў задаволеныя звальненнем старшыні гарвыканкама

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч звольніўся з пасады, як прынята ў цяперашніх дзяржаўных структурах “па згодзе бакоў”.
Жыхары Мікашэвічаў вельмі задаволены такім, як кажуць, “жаданнем” Давыдовіча, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:
- Думаю, што звальненне старшыні гарвыканкама Анатоля Давыдовіча звязанае з няўменнем своечасова вырашыць шэраг праблемаў, з якімі звяртаюцца грамадзяне Мікашэвічаў. Не зробленая дарога ў 10 мікрараёне. У Мікашэвічах няма нармальных дзіцячых пляцовак. Падвалы ў дамах ў занядбаным стане, не падразаюцца дэвы і так далей. Яго звальненне, мяркую, звязанае ў тым ліку і з неэтычнымі паводзінамі ў працы з людзьмі.
Асабіста ў Леаніда Дубаносава засталіся непрыемныя ўспаміны пра паводзіны Давыдовіча ў час апошняй выбарчай кампаніі. Калі старшыня райвыканкама прылюдна, схапіўшы за грудкі на той час кандыдата ў дэпутаты гарсавета Дубаносава, выпхнуў яго за дзверы кабінета дырэктара Дома культуры пры ўзгадненні месца сустрэчы з выбаршчыкамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |