14:15 20.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Жыхары Барысава напісалі ліст сенатару Маккейну і запрашаюць яго наведаць Беларусь

Анатоль Букас — галоўны рэдактар газеты «Борисовские новости», сацыял-дэмакрат Аляксандр Абрамовіч і праваабаронца Ігар Леднік запрашаюць яго наведаць Беларусь. А ў выпадку нявыдачы сенатару беларускай візы яны гатовыя з ім сустрэцца ў Варшаве. Ліст падпісаў таксама і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Павел Знавец.
Аўтары ліста выказваюць захапленне з нагоды наведвання сенатарам Маккейнам кіеўскага Майдана і хочуць пазнаёміць «са сваёй праграмай дзеянняў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне, заснаванай на выкарыстанні ўкраінскага палітычнага вопыту з улікам беларускай спецыфікі».
Аляксандр Абрамовіч, вядомы сваімі эксцэнтрычнымі палітычнымі дзеяннямі (аднойчы ён прыкуў сябе ланцугамі да флагштока каля помніка Леніна, а таксама паспеў эміграваць у ЗША і вярнуцца назад у Беларусь).
Сам тэкст запрашэння (па-беларуску і па-англійску) выглядае наступным чынам:
Запрашэнне
Беларускія прыхільнікі еўраатлантычнай інтэграцыі выказваюць Вам сваю глыбокую ўдзячнасць за падтрымку сваіх украінскіх паплечнікаў, якая выявілася ў ходзе Вашага наведвання кіеўскага Майдана ў канцы 2013 года. Яны таксама запрашаюць Вас наведаць Рэспубліку Беларусь у зручны Вам час для азнаямлення са сваёй праграмай дзеянняў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне, заснаванай на выкарыстанні ўкраінскага палітычнага вопыту з улікам беларускай спецыфікі. Гэтая праграма прэзентавана ў беларускіх СМІ.
Мы таксама хочам выказаць у Вашым твары падзяку ўсяму амерыканскаму народу за прадастаўленне палітычнага прытулку ў Злучаных Штатах Амерыкі аднаму з распрацоўшчыкаў згаданай праграмы, а таксама іншым беларускім змагарам з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У выпадку магчымай адмовы ўладаў Беларусі даць Вам уязную візу беларускія прыхільнікі еўраатлантычнай інтэграцыі гатовыя сустрэць Вас на тэрыторыі суседняй Польшчы ў Беларускім Доме ў Варшаве.
Аляксандр Абрамовіч
Ігар Леднік
Павел Знавец
Анатоль Букас.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |