12:00 09.10.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Жарсці вакол 90-гадовага інваліда ў Мікашэвічах

У Мікашэвічах уладамі і міліцыяй учынены гвалт над адзінокім 90-гадовым інвалідам I групы Ганнай Паддубняк. І толькі за тое, што жанчына пажадала, каб яе апекуном стала жонка сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леаніда Дубаносава. Алена Дубаносава каля 8 месяцаў надглядала Паддубняк як сацыяльны работнік. Ужо былі зроблены патрэбныя для апякунства дакументы без усялякіх карысных мэтаў – жыллё у Паддубняк непрыватызаванае. Замест падзякі Дубаносавым, іх затрымала міліцыя як махляроў, якія ў Паддубняк нібыта скралі дакументы, а саму Паддубняк супраць яе волі ўлада мае намер атправіць у дом састарэлых, кажа Алена Дубаносава:– Участковы прыйшоў. Нашую бабулю перапалохалі, а Леаніда ўвогуле забралі ў міліцыю.

Леанід Дубаносаў:

– У бабулі патрабуюць пашпарт. Мяне затрымалі, я сяджу ў “уазіку”. Калі ліст з райвыканакама ў бальніцу прыходзіць абы не аддавалі гэтую бабулю Дубаносавым, то пра што можна гаварыць?!
На пытанне начальніку Мікашэвіцкай міліцыі Сяргею Дзенісеню, чаму каля Ганны Паддубняк узнік скандал і чаму затрыманы Леанід Дубаносаў, атрыманы вельмі скупы адказ
: – У нас ёсць паведамленне, што ў бабулі прапалі дакументы. Па гэтым паведамленні праводзіцца праверка.
Засмучаная Ганна Паддубняк сказала, што дакументы ніхто не краў і яны на месцы. Пасля 2 гадзін затрымання і складання пратакола са шматлікімі недахопамі Леаніда Дубаносава адпусцілі. Ён напісаў скаргу на незаконнае затрыманне. 11 кастрычніка упраўленне па працы і сацыяльнай абароне будзе вырашаць лёс Ганна Паддубняк, якая пісьмова падцвердзіла, што хоча дажыць пад наглядам Дубаносавых.
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме